Знайсці
20.06.2022 / 16:57

МЗС Літвы: Забарона на транзіт расійскай сталі ў Калінінград — рашэнне не Літвы, а ЕС

Забарона на транзіт прадукцыі са сталі і чорных металаў паміж асноўнай тэрыторыяй Расіяй і Калінінградскай вобласцю праз Літву — гэта не рашэнне Літвы, а вынік санкцый Еўрасаюза ў дачыненні да Расіі, заявіў кіраўнік літоўскага МЗС Габрыэлюс Ландсбергіс.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: ТАСС

«Па-першае, гэта не дзеянні Літвы, гэта еўрапейскія санкцыі, якія будуць прымяняцца з 17 чэрвеня, а санкцыі ў цяперашні час прымяняюцца чыгункай.

Яна інфармуе сваіх кліентаў пра тое, што тавары, якія трапілі пад санкцыі з 17 чэрвеня, — гэта сталь і іншая прадукцыя, вырабленая з жалезнай руды, якая больш не будзе імпартавацца праз Літву. Гэта робіцца па ўзгадненні з Еўрапейскай камісіяй і ў адпаведнасці з яе ўстанаўленнямі», — заявіў Ландсбергіс у панядзелак перад сустрэчай міністраў замежных спраў ЕС у Люксембургу.

Пра гэтую забарону было вядома з сярэдзіны сакавіка, бо яна ўведзеная чацвёртым пакетам санкцый Еўрапейскага саюза, паведаміў літоўскі Дэпартамент мытні. Па словах яго прадстаўніка, пакет санкцый ЕС, прыняты 15 сакавіка, увёў абмежаванні на расійскую сталь і прадукцыю з чорных металаў па дамовах, заключаных да 17 чэрвеня, і з суботы іх нельга перавозіць па тэрыторыі ЕС.

«Сухапутны транзіт паміж Калінінградскай вобласцю і іншымі рэгіёнамі Расіі не спынены і не заблакаваны. Транзіт пасажыраў і грузаў, якія не трапілі пад санкцыі ЕС, працягваецца.

Літва не ўводзіла ніякіх аднабаковых, індывідуальных ці дадатковых абмежаванняў на гэты транзіт. Ніякіх дадатковых указанняў мы не атрымлівалі і ніякіх далейшых дзеянняў не робім», — патлумачыла Ліна Лаўрынайціце-Грыгене, прадстаўніца Дэпартамента мытні.

Паводле яе слоў, такая ж забарона пачне дзейнічаць з 10 ліпеня ў дачыненні да цэменту, алкаголю і іншай прадукцыі, з 10 жніўня — у дачыненні да вугалю і іншых цвёрдых выкапняў, з 5 снежня — расійскай нафты.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30