Знайсці
20.06.2022 / 17:21

Еўрапейская арганізацыя па ядзерных даследаваннях не будзе супрацоўнічаць з Расіяй і Беларуссю

Еўрапейская арганізацыя па ядзерных даследаваннях (ЦЕРН) вырашыла цалкам спыніць супрацоўніцтва з Расіяй і Беларуссю пасля заканчэння тэрміну кантракта ў 2024 годзе. Такое рашэнне прынятае ў сувязі з поўнамаштабным уварваннем РФ ва Украіну пры садзейнічанні Беларусі, паведамляецца на сайце арганізацыі.

Вялікі андронны калайдар, запушчаны ЦЕРН

«ЦЕРН была створаная пасля Другой сусветнай вайны, каб аб'яднаць нацыі і людзей для мірных заняткаў навукай. Дзяржавы-члены адзначылі, што асноўныя каштоўнасці арганізацыі заўсёды засноўваліся на трансгранічным навуковым супрацоўніцтве як рухаючай сіле свету і падкрэслілі, што агрэсія адной краіны супраць іншай супярэчыць гэтым каштоўнасцям.

Рада заявіла пра тое, што мае намер спыніць дзеянне пагадненняў ЦЕРН аб міжнародным супрацоўніцтве з Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь па заканчэнні тэрміну іх дзеяння ў 2024 годзе», — гаворыцца ў заяве.

У арганізацыі таксама падкрэслілі, што будуць уважліва сачыць за сітуацыяй і распачнуць «любыя далейшыя дзеянні».

Адзначаецца, што пагадненні з ЦЕРН падпісваюцца на пяць гадоў і аўтаматычна працягваюцца на той жа перыяд, калі адзін з бакоў не накіруе пісьмовую заяву аб спыненні супрацоўніцтва не менш чым за шэсць месяцаў да заканчэння тэрміну кантракта.

Тэрмін дзеяння дамовы з РФ заканчваецца ў снежні 2024 года, з Беларуссю — у чэрвені таго ж года.

У сакавіку ЦЕРН прыпыніла супрацоўніцтва з Расіяй. 23 дзяржавы — сябры арганізацыі рашуча асудзілі расійскае ўварванне ва Украіну і вырашылі прыпыніць статус назіральніка РФ, а таксама не пачынаць новага супрацоўніцтва з краінай-агрэсарам.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31