Знайсці
20.06.2022 / 19:46РусŁacБел

«Тое ж самае, што будзе напісана Adidas». Як начальнік буда-кашалёўскай міліцыі тлумачыць выкарыстанне сваімі падначаленымі сімвалаў ваеннай агрэсіі

На выхадных супрацоўнікі Буда-Кашалёўскага РАУС (Гомельская вобласць) выйшлі на «Дзень здароўя» з сімваламі Z і V, а таксама лозунгамі расійскіх вайскоўцаў, якія напалі на Украіну. Пра гэта напісала мясцовая раёнка. Выданню «Зеркало» ўдалося спытацца ў начальніка аддзела, што гэта значыць, а яшчэ — ці можна жыхарам раёна выходзіць на вуліцу з украінскім сцягам.

У каманды супрацоўнікаў райаддзела ў руках самаробны плакат «Zадачу Vыполним». У некаторых на кепках побач з беларускім сцягам былі стужкі і ў колерах расійскага. «Зеркало» патэлефанавала начальніку Буда-Кашалёўскага РАУС Віталю Падзяруну, прадставіўшыся жыхаром райцэнтра, і спыталася, ці значыць гэта, што ў аддзеле падтрымліваюць напад Расіі на Украіну.

Віталь Падзярун. Фота: budakosh.by

Доўгі час гаварыць па тэлефоне на гэтую тэму кіраўнік РАУС не хацеў — запрашаў прыйсці асабіста на прыём або даслаць пісьмовы зварот. Але потым усё ж даў адказ:

— Нашы супрацоўнікі не забараняюць нейкія моманты могуць [выкарыстоўваць], тое ж самае, што на шапцы будзе напісана Adidas ці яшчэ нешта. Гэта ж не забаронена, правільна? Шапкі надзелі такія, якія былі.

Таксама ў яго спыталіся, чаму ў беларускіх міліцыянераў на кепках — расійскі сцяг, ці плануюць нашы праваахоўнікі ехаць ва Украіну ваяваць на баку Расіі, але адказаў на гэтыя пытанні не атрымалі.

— З украінскім сцягам можна выйсці на вуліцу? Ён жа таксама не забаронены.

— Я вам такі дазвол не дам, не даю дакладней — мы не кампетэнтныя ў гэтым, — смеючыся, адказаў начальнік райаддзела.

— Гэта значыць, украінскі сцяг нельга, а з літарамі Z і V — можна?

— Я вам не магу ні дазволіць, ні забараніць, — адказаў Віталь Падзярун.

Чытайце таксама:

У Гомельскай вобласці міліцыя выйшла на спартовае свята з літарай Z і расійскай сімволікай паралельна з беларускай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
38
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
63
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930