Знайсці
20.06.2022 / 22:12РусŁacБел

Падведзеныя афіцыйныя вынікі парламенцкіх выбараў у Францыі, расклад для Макрона складаны

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон цяпер ужо афіцыйна страціў абсалютную большасць у Нацыянальнай асамблеі. У краіне апублікаваныя афіцыйныя вынікі парламенцкіх выбараў, другі тур якіх адбыўся ўчора.

Прэзідэнцкі блок Эманюэля Макрона «Разам» атрымаў усяго 245 месцаў у Асамблеі, у той час як для кантролю над ёй патрэбны былі 289.

Вынікі астатніх партый наступныя: лідар левых сілаў Жан-Люк Меланшон са сваім аб'яднаннем пад назвай Nupes атрымаў 131 мандат. Марын Ле Пэн і яе ультраправая партыя «Нацыянальнае аб'яднанне» здабыла 89 месцаў — амаль у дзесяць разоў больш, чым мела дагэтуль. Таксама ў новы склад парламента праходзяць «рэспубліканцы» — яны атрымаюць 61 мандат.

Такі расклад значна ўскладніць Эмануэлю Макрону магчымасць рэалізаваць сваю праграму падчас другога тэрміну. Гэта першы выпадак пасля канстытуцыйнай рэформы 2000 года, калі партыя прэзідэнта, што напярэдадні выйграў выбары, не будзе мець сваёй большасці ў Нацыянальным сходзе.

Такім чынам, лёс другой прэзідэнцкай кадэнцыі Макрона будзе залежаць ад «рэспубліканцаў» — ці пагодзяцца яны (і на якіх умовах) увайсці з «макронаўцамі» ў кааліцыю.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
6
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930