Знайсці
21.06.2022 / 11:48РусŁacБел

Фінляндыі не ўдалося дасягнуць прагрэсу ў перамовах з Турцыяй

Краіна не зможа ўступіць у НАТА як мінімум да верасня.

Саўле Ніінісцё на сустрэчы з Пуціным у 2018 годзе. Фота: AP

Пра гэта абвясціў прэзідэнт Саўлі Ніінісцё па выніках сустрэчы 20 чэрвеня. 

«На сустрэчы не было асаблівага прагрэсу, але мы ўжо задаволеныя тым, што дыскусія пачалася. Мне б не хацелася называць дакладныя даты (уступлення ў ваенны альянс), але малаверагодна, што мы зможам гэта зрабіць да верасня», — сказаў Ніінісцё.

Турцыя заблакавала пачатак перамоваў аб уступленні Фінляндыі і Швецыі ў НАТА і вылучыла спіс умоў. Сярод — іх прызнанне гэтымі дзяржавамі рабочай партыі Курдыстана тэрарыстычнай арганізацыяй, а таксама скасаванне абмежаванняў, накладзеных на Анкару праз куплю расійскіх сістэм С-400 у 2019 годзе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930