Знайсці
21.06.2022 / 13:00РусŁacБел

Мінабароны Украіны: На мяжы знаходзіцца да чатырох тысяч беларускіх вайскоўцаў

Спікер Міністэрства абароны Украіны Аляксандр Матузянік у эфіры нацыянальнага тэлемарафона заявіў, што на мяжы ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях цяпер знаходзіцца да сямі беларускіх батальёнаў. Гэта прыкладна 3,5 — 4 тысячы асабовага складу, паведамляе «Украінская праўда».

Фота: Мінабароны

«Але трэба разумець, што там ёсць і расійскія войскі. Не скажу пра іх колькасць, але ёсць шэраг населеных пунктаў, дзе яны раскватараваныя», — дадаў ён.

«Акрамя таго, улічваючы, што цяпер беларускі бок дае Расіі ўсю лагістыку, цалкам магчымы варыянт, што расіяне змогуць досыць хутка перакінуць на тэрыторыю Беларусі нейкія дадатковыя рэзервы і, магчыма, падрыхтаваць наступ, але да гэтага трэба рыхтавацца. «Па стане на гэты дзень мы пакуль гэтага не бачым», — дадаў спікер Мінабароны.

Па яго словах, дзеянні Расіі, у тым ліку і беларускай арміі, прымушаюць украінцаў трымаць там войскі. Хоць асноўная ўвага цяпер прыкутая да Луганшчыны і Данеччыны, астатняе — адцягненне ўвагі, скоўванне ўкраінскіх дзеянняў, што прымушае трымаць войскі на беларускай мяжы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
17
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930