Знайсці
21.06.2022 / 14:49РусŁacБел

Ігара Лосіка перавялі ў іншае месца

Палітвязня Ігара Лосіка маглі перавезці ў іншае месца. Куды — ніхто не ведае

Жонка Ігара Дар'я, якая прыехала ў гомельскі СІЗА, напісала ў сябе ў Інстаграме, што не можа знайсці свайго мужа.

«Ёсць інфармацыя, што ён у панядзелак выбыў з СІЗА-3. Куды яго павезлі, мне ніхто не хоча адказваць», — распавяла Дар'я.

Журналісту «Радыё «Свабода», блогеру Ігару Лосіку прысудзілі 15 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму па «справе Ціханоўскага». За кратамі ён знаходзіцца з 25 чэрвеня 2020 года.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера