Знайсці
21.06.2022 / 15:21РусŁacБел

Зяленскі паразмаўляў з Орбанам і запрасіў яго ва Украіну

Публічна адносіны паміж Зяленскім і Орбанам заставаліся напружанымі з-за пазіцыі Венгрыі ў дачыненні да санкцый супраць Расіі.

Пра тэлефонную размову з прэм’ер-міністрам Венгрыі напісаў Уладзімір Зяленскі ў Твітары:

«Правеў плённую размову з прэм'ер-міністрам Венгрыі Віктарам Орбанам. Падзякаваў за падтрымку суверэнітэту Украіны і прыстанішча для ўкраінцаў падчас вайны. Дамовіліся развіваць супрацоўніцтва ў сферы энергетыкі. Дзякуй за падтрымку статусу кандыдата [на ўступленне ў ЕС]. Запрасіў наведаць Украіну з візітам», — гаворыцца ў паведамленні.

Публічна адносіны паміж Зяленскім і Орбанам заставаліся напружанымі з-за пазіцыі Венгрыі ў дачыненні да санкцый супраць Расіі. Тым не менш Венгрыя падтрымала шосты пакет санкцый супраць Расіі і заявіла аб падтрымцы прадастаўлення Украіне статусу кандыдата на членства ў ЕС.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031