Знайсці
22.06.2022 / 10:08РусŁacБел

«У Польшчы і Літве многія пазіцыі каштуюць у два разы танней». Што адбываецца на рынку аўтазапчастак

Многія аўтамабілісты паспелі сутыкнуцца з дэфіцытам запчастак і расходнікаў, цэны на якія за апошнія месяцы моцна пайшлі ўгару. Параўналі цэны ў нас і суседніх краінах. Дробныя прадпрымальнікі ўжо скемілі, як на гэтым зарабіць.

Санкцыі, уведзеныя ў дачыненні да Расіі і Беларусі, моцна закранулі аўтамабільную сферу. Да нас ужо практычна спыніліся пастаўкі новых аўто, а цэны на тое, што засталося ў наяўнасці, заўважна падраслі. Тым не менш, праблемы, звязаныя з новымі машынамі, закранаюць далёка не ўсіх, чаго не скажаш пра сітуацыю з аўтамабільнымі запчасткамі і расходнікамі.

«Выбар заўважна звузіўся, замест 4-5 варыянтаў цяпер прапануецца толькі адзін. Па некаторых пазіцыях увогуле нічога не засталося. Асабліва востра стаяць пытанні з маторнымі алівамі, фільтрамі і іншымі расходнікамі», — кажа супрацоўнік адной з буйных фірм-пастаўшчыкоў.

Праз складанасці з пастаўкамі, цэны на запчасткі і алівы ў Беларусі пайшлі ўгару, асабліва, калі параўнаць іх з цэнамі ў суседніх краінах.

Асабліва розняцца цэны на тавары, якія вырабляюць непасрэдна ў ЕС. Сярод запчастак, якія ў Беларусі значна даражэйшыя, чым у суседняй Польшчы або Літве, — дэталі счаплення, камплекты ГРМ, маторныя алівы.

Для нагляднасці мы параўналі цэны на некалькі папулярных дэталяў у трох краінах.

Так, напрыклад, камплект счаплення для VW/Audi з дызельным рухавіком аб'емам два літры ў Беларусі прадаецца па цэнах ад 564 рублёў (каля 210 еўра), у той час як у Літве такі самы камплект каштуе ўсяго 108 еўра (каля 290 рублёў). У Польшчы гэтая дэталь таксама прадаецца крыху танней за 300 рублёў.

На больш дарагіх дэталях, розніца ў цане становіцца яшчэ больш заўважнай. Поўны камплект счаплення з махавіком і выціскным падшыпнікам у Беларусі прадаецца амаль за 2000 рублёў (каля 720 еўра), у той час, як у Польшчы ці Літве яго можна набыць прыкладна за 350 еўра. 

У выпадках, калі вы знойдзеце краму, якая гатовая аформіць TaxFree, то ад цаны тавару, набытага у Літве ці Польшчы, можна адняць яшчэ ад 11,5 да 19%. 

Раней таксама быў сэнс набываць дарагія запчасткі за мяжой, але эканомія ў першую чаргу атрымлівалася за кошт вяртання падатку на даданую вартасць (ПДВ).

«Цяпер жа мы бачым, што нават без вяртання ПДВ многія пазіцыі ў Польшчы і Літве можна купіць у два разы танней. Раней такога не было, розніца, калі і была, то каля 5-10%. Выгада з'яўлялася толькі пры вяртанні ПДВ. Цяпер вынікае, што калі аформіць TaxFree, то ў Еўропе можна набыць запчасткі за 40% ад беларускай цаны», — заўважае спецыяліст са сферы.

Па яго словах, некаторыя дробныя прадпрымальнікі ўжо пачалі самастойна прывозіць хадавыя запчасткі з ЕС, каб потым перапрадаць у Беларусі. 

«Гэта асабліва распаўсюджана ў прыгранічных рэгіёнах, цяпер на рынках Брэста і Гродна прадаецца даволі шмат такіх запчастак. 

Ёсць людзі, якія гатовыя 3-7 дзён чакаць, пакуль ім прывязуць нешта пад замову з-за мяжы, бо розніца атрымліваецца істотная, тым больш, што некаторыя пазіцыі ў Беларусі ўвогуле сталі недаступнымі».

Вялікая розніца назіраецца і ў цэнах на камплекты ГРМ. 

Поўны камплект ГРМ з помпай усё на той жа двухлітровы рухавік ад VAG каштуе ў Беларусі 735 рублеў (каля 270 еўра). У Літве — 140 еўра (каля 380 рублёў).

Наступная катэгорыя тавараў, цэны на якія ў нас таксама нашмат вышэйшыя, чым у ЕС, — маторныя алівы.

Так, напрыклад, цэны на 4 літры алівы SHELL Helix HX8 5W-40 у Беларусі пачынаюцца са 144 рублёў, тым часам у Літве ён каштуе 35 еўра (каля 95 рублёў). 

Праз складанасці з пастаўкамі і высокімі цэнамі ў Беларусі ўсё часцей можна сустрэць у продажы аліву, прывезеную з ЕС, кажа супрацоўнік адной з фірм-пастаўшчыкоў. 

«Шмат алівы едзе з Польшчы, дробныя прадпрымальнікі купляюць адразу па некалькі ўпаковак, атрымліваюць зніжку ў прадаўца, плюс вяртаюць ПДВ (да 19% ад кошту тавару)». 

Калі сітуацыя не зменіцца, мяркуе наш суразмоўца, то паток запчастак з ЕС, якія ўвозяць шэрымі метадамі, будзе расці. 

Чытайце таксама: Рынак новых аўтамабіляў рухнуў. Наперадзе — дэфіцыт

Беларусы застануцца без новых Volkswagen? 

Па законе можна, а па факце — не. Чаму ў Беларусь немагчыма ўвезці электрамабіль без сплаты мыта?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930