Беларускі футбольны трэнер: Буду даваць інтэрв’ю толькі на ўкраінскай мове
Пра гэта трэнер львоўскага «Руху» Леанід Кучук заявіў у інтэрв'ю прэс-службе клуба.
Фота: ФК «Рух»
«Футбол падчас вайны… Гэта новы вопыт не толькі для футбалістаў і трэнерскага штаба. Я веру, што ўсё будзе добра, наступіць мір ва Украіне і наша маладое пакаленне не будзе баяцца ракет і выбухаў, а будзе гуляць у футбол і будзе радаваць заўзятараў. Я шчаслівы, што маю магчымасць атрымліваць такую вялікую колькасць таленавітай моладзі, і прыкладу ўсе намаганні, каб перадаць ім свой вопыт. Акрамя гэтага, я стаўлю таксама перад сабой задачу размаўляць на ўкраінскай мове. Стараюся яе паляпшаць кожны дзень і буду даваць інтэрв'ю толькі на ўкраінскай», — сказаў Кучук.
Раней Леанід Кучук называў падзеі ва Украіне «генацыдам» і не стрымліваў слёз.
Кучук назваў вайну ва Украіне генацыдам і не змог стрымаць слёз ВІДЭА






Арына Сабаленка прайграла ў паўфінале «Ралан Гарос»
 16
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Сахашчык выконвае баявыя задачы на данецкім кірунку
 38
Міліцыя возьме выпускныя пад кантроль
 1
Грэта Тунберг правяла апошнюю школьную забастоўку
 1
У Вялікабрытаніі адкрылі самы глыбокі гатэль у свеце
 3
Пад Віцебскам хлопец хацеў папужаць сяброў, прыкінуўшыся, што топіцца. У выніку патануў сапраўды
 5
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера