Знайсці
21.06.2022 / 20:23

«Расія — гандляр страхамі». Чым Расія можа адказаць Літве і калі ўжо Еўропа дасць адпор агрэсару?

Літва спыніла транзіт тавараў, якія трапілі пад санкцыі ЕС. Масква паабяцала Літве жорсткі адказ. На што здольная Расія, якая з Украінай адважылася на самую сапраўдную поўнамаштабную вайну? Наколькі рэальныя гэтыя пагрозы Літве, што Расія можа сабе дазволіць, разважае палітолаг Іван Праабражэнскі.

Самалёты Балтыйскай місіі НАТА ў небе над Літвою. Фота: АР

Наколькі рэальныя пагрозы?

«Я думаю, што пагрозы Расіі рэальныя. Іншае пытанне, пагрозы чым? Таму што пачынаюцца размовы, што Расія рыхтуе як мінімум ваеннае ўварванне ў Літву. Я, шчыра кажучы, не думаю, што ў найбліжэйшы час Расія можа паспрабаваць ажыццявіць поўнамаштабнае ўварванне. Але што Расія спрабуе ціснуць на Літву і будзе ствараць для гэтага дадатковыя інструменты, я практычна ўпэўнены», — кажа палітолаг.

Паводле яго, крайні варыянт складаецца ў тым, што ў сувязі з немагчымасцю дастаўкі тавараў у Калінінград і ў сувязі з праблемамі з транзітам, у сувязі з тым, што пагадненне з ЕС не выконваецца, расійскія самалёты не маюць права ўваходзіць у паветраную прастору ЕС і г.д.,

Расія абвяшчае, што яна проста адпраўляе прамым шляхам самалёты праз Беларусь над Літвой у Калінінград, забяспечваючы гэта сіламі сваіх груповак СПА Калінінградскай вобласці і тых СПА, якія завезлі ў Беларусь перад нападам на Украіну.

Тады пачнецца маштабны крызіс, калі зразумела, што гаворка, з аднаго боку, ідзе пра прамую агрэсію, а з іншага боку, гэта не вайсковая агрэсія ў поўным сэнсе гэтага слова,

бо ніхто нікуды не страляе, вайсковыя самалёты ў паветраную прастору Літвы не заходзяць і не вельмі зразумела, што рабіць з грузавымі самалётамі, тым больш з грамадзянскімі самалётамі.

Што з гэтым рабіць — незразумела. Спрабаваць ім перашкодзіць — гэта рызыка таго, што канфлікт сапраўды стане ваенным, таму што калі расійская СПА саб'е любы натаўскі самалёт, вынік будзе зразумелы.

«Пачнецца поўнамаштабны крызіс, які будзе пагражаць стабільнасці самога НАТА, калі краіны не акажуць жорсткую адназначную адначасовую падтрымку Літве. Я не ўпэўнены, што яны ўсе на гэта гатовыя», — гаворыць Праабражэнскі.

Чаму Літва такая адважная?

«Я думаю, што Літва і дамагалася гэтага — прадэманстраваць, што яна гатовая, калі спатрэбіцца, на вельмі жорсткія абмежаванні. І яна не пабаіцца наступстваў. Каб Масква не думала, што яна мае справу з чарговай мяккай еўрапейскай дзяржавай, якая будзе моўчкі глядзець, як расіяне робяць што хочуць».

Мяркуючы па панічных крыках з Крамля, у Літвы гэта атрымалася.

«Літва такая смелая, таму што там разумеюць, што гэта адзіны спосаб размаўляць з бандытам. Паколькі мы разумеем, што гэта гопніцкі рэжым, калі да цябе падыходзяць у падваротні з прапановай купіць цагліну, то ты, напрыклад, можаш уцячы. Літва не можа ўцячы ад Расіі, пераехаць на іншы кантынент. Значыць, трэба біць у адказ. І гэта Літва добра разумее».

Праабражэнскі кажа, што адзіны палітык, да якога Пуцін адчувае павагу, — гэта Эрдаган, які аддаў каманду збіць расійскі самалёт. Пуцін запаважаў Эрдагана, таму што той размаўляе на адной з ім мове. «А іншую мову расійскі лідар, на жаль, ужо перастаў разумець».

Літва, адпаведна, таксама імкнецца размаўляць на той жа мове, наколькі ёй гэта дазваляе ўдзел у ЕС і НАТА. «Таму што гэта не толькі сіла, але часам і слабасць, абмежавальнікі, на якія трэба звяртаць увагу, прымаючы любыя сур'ёзныя рашэнні», — гаворыць палітолаг.

Колькі Расіі трэба стварыць крызісаў, каб Еўропа адказала сілай?

«У той момант, калі вайна стане таннейшай, чым той мір, які арганізуе Расія, сядаючы ўсім на галовы, Еўропа будзе гатовая ваяваць.

Некаторы мір прыносіць значна больш ахвяр і знішчае больш чалавечых жыццяў (як гэта цяпер адбываецца ва Украіне), чым вайна, у якой удзельнічае вялікімі сіламі большая колькасць краін», — мяркуе Праабражэнскі.

Ён кажа, што калі б цяпер у ваенным канфлікце ўдзельнічала НАТА, то колькасць загінулых была б меншай, таму што не было б такога судакранання цывільных з вайскоўцамі, і баі ішлі б на іншых тэрыторыях.

Пад «таннейшая» палітолаг не мае на ўвазе грошы. Найперш, гэта жыцці. «Голад у Афрыцы, голад на Блізкім Усходзе, гібель тысяч людзей ва Украіне, бежанцы ў Еўропе і г.д. — у патэнцыяле тыя праблемы, якія стварае Расія, яны ствараюць агульнасусветную нестабільнасць. Расія — гандляр страхамі. І некаторыя з іх яна ўмее рэалізоўваць, у тым ліку і чужымі рукамі», — гаворыць палітолаг.

Праабражэнскі мяркуе, што ЕС стаміўся ад гэтай нестабільнасці. Паводле яго, Еўропа апошнія пяць гадоў — рэгіён, якія найбольш узбройваецца ў свеце. «Калі стабільнасць не атрымаецца аднавіць, Еўропа ператварыцца ў самы ваюючы рэгіён», — кажа ён.

Пакуль у ЕС ёсць магчымасць гасіць канфлікты, ён робіць гэта — грашыма, дыпламатыяй. Калі ён зразумее, што гэты крызіс не ўдаецца спыніць нічым, акрамя ваеннай сілы, ён прыменіць ваенную сілу.

«І ўварванне Расіі ў Літву, калі такое здарыцца, я думаю, будзе сітуацыяй, калі ЕС прыменіць сілу», — мяркуе Праабражэнскі.

Чытайце таксама:

Хадаркоўскі: У цяперашняй сітуацыі ніякай вайны не на адзін год не будзе. Будзе вельмі хуткі пройгрыш Украіны

«Галоўны ідэалагічны пасыл прамовы Пуціна — перавесці вайну ў «падзею другога плана», зрабіць яе фонавай»

Гіркін (Стралкоў): Бітва за Данбас заканчваецца выгаднай Кіеву нічыёй

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30