Знайсці
21.06.2022 / 20:07РусŁacБел

Прэм'ерка Літвы: Давайце за Украінай не забывацца і пра свабодных духам беларусаў

Прэм'ер-міністр Літвы Інгрыда Шымоніце выступіла 21 чэрвеня на форуме Каліноўскага. У сваім выступленні яна падтрымала народы Беларусі і Украіны ў іх барацьбе за свабоду, падкрэсліўшы неабходнасць дэмакратычнага Захаду не толькі абвяшчаць, але і абараняць свае каштоўнасці, піша Reform.by.

Інгрыда Шыманіце. Фота: pasienis.lt

Сярод іншага Інгрыда Шыманіце згадала, што адразу пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну краіны ЕС былі адзіныя ў намерах, аднак праз некаторыя час пазіцыі пачалі адрознівацца. У гэтым кантэксце яна згадала прапановы еўрапейскіх палітыкаў «захаваць Пуціну твар» і прапановы Аляксандра Лукашэнкі аб транзіце ўкраінскага збожжа ў балтыйскія парты праз Беларусь на ўмовах, што гэтыя парты будуць адкрытыя і для беларускіх тавараў.

«Быццам Лукашэнка не быў саўдзельнікам вайны Расеі супраць Украіны. Як быццам у 1999-2000 гадах у Беларусі не было палітычных забойстваў, як быццам бы не было фальсіфікацыі выбараў.

Быццам усе патрабаванні мірных натоўпаў на вуліцах Беларусі са жніўня 2020 года забытыя. І ўсе гэтыя тысячы палітвязняў ні за што пазбавіліся волі.

Быццам усе тыя свабодныя духам беларусы, якія жывуць у выгнанні ў Літве, Польшчы і іншых краінах Еўропы, і тыя, хто знайшоў прытулак ва Украіне толькі для таго, каб зноў стаць бежанцамі, не заслугоўваюць шанцу на вольную і дэмакратычную будучыню ў сябе дома», — заявіла Інгрыда Шыманіце.

Літоўская прэм'ерка заявіла, што, на яе думку, паслабленне санкцый у дачыненні да Беларусі прывядзе толькі да ўзмацнення жорсткасці рэпрэсій усярэдзіне краіны. Яна адзначыла, што еўрапейскія лідары павінны засяродзіцца на дапамозе Украіне, але не забывацца пры гэтым і пра праблемы беларускай грамадзянскай супольнасці.

«Таму сёння, хоць мы ўсё яшчэ сканцэнтраваныя на тым, каб дапамагчы Украіне выйграць гэтую вайну супраць расійскай тыраніі,

давайце таксама зробім усё магчымае, каб выканаць нашыя абяцанні аб падтрымцы свабодных людзей Беларусі. Ім патрэбна гэтая падтрымка як ніколі», — заявіла яна.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
44
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930