Знайсці
21.06.2022 / 23:42РусŁacБел

Візуал Instagram-старонкі Hrodna.life прызналі «экстрэмісцкім»

Экстрэмісцкімі прызналі візуальныя матэрыялы — малюнкі, лагатып, вадзяны знак. Такое рашэнне прыняў суд Ленінскага раёна Гродна 13 чэрвеня. Інфармацыя пра гэта з'явілася ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў, паведаміла рэдакцыя выдання.

Ілюстратыўны здымак

Пра якія канкрэтна лагатыпы і малюнкі ідзе гаворка, рэдакцыя пакуль не ведае. Што да кантэнту, то ўвогуле ў апошні час на старонцы ў Instagram публікаваліся толькі кароткія відэа з гарадскіх падзей: працэсіі на каталіцкае свята Божага Цела, фестывалю нацыянальных культур, адкрыцця выставы шакаладу, свята вайсковай часці ў мікрараёне Фолюш, парада дзіцячых калясак, свята 9 мая. Суд палічыў, што гэтыя відэа — экстрэмісцкія.

Гэтыя рэпрэсіі супраць папулярнага гродзенскага выдання — далёка не першыя. У ліпені 2021 года суд Ленінскага раёна прызнаў «экстрэмісцкім» Telegram-канал Hrodna.life. Прычынай сталі выяўленыя сілавікамі публікацыі, якія эксперты палічылі «накіраванымі на распальванне сацыяльнай і іншай варожасці». Прыкметы «экстрэмізму» і «распальвання варожасці» экспертная камісія знайшла ў некаторых каментарах чытачоў.

У верасні 2021 года рэдакцыя Hrodna.life атрымала пастанову ад пракуратуры Гродзенскай вобласці. У ёй паведамілі пра блакаванне на тэрыторыі Беларусі сайта Hrodna.life на тэрыторыі Беларусі. З таго моманту сайт даступны толькі праз VPN.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера