Знайсці
22.06.2022 / 07:57РусŁacБел

ЗША забароняць выкарыстанне супрацьпяхотных мінаў

ЗША маюць намер забараніць выкарыстанне, назапашванне запасаў, вытворчасць і перадачу супрацьпяхотных мін, гаворыцца ў заяве Адміністрацыі прэзідэнта Джо Байдэна. Вашынгтон бярэ на сябе абавязальніцтва знішчыць усе запасы супрацьпяхотных мін, за выключэннем неабходных для абароны Паўднёвай Карэі.

Амерыканскія салдаты шукаюць і абясшкоджваюць міны ў Афганістане. Фота: AP

«Злучаныя Штаты не будуць распрацоўваць, вырабляць і набываць супрацьпяхотныя міны, вывозіць або перадаваць іх, за выключэннем выпадкаў, калі гэта неабходна для дзейнасці, звязанай з выяўленнем або абясшкоджваннем мінаў і з мэтай іх знішчэння, выкарыстоўваць іх за межамі Карэйскага паўвострава, дапамагаць, заахвочваць і падахвочваць каго-небудзь за межамі Карэйскага паўвострава займацца якой-небудзь дзейнасцю, забароненай Атаўскай канвенцыяй», — гаворыцца ў паведамленні.

У 2020 годзе тагачасны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адмяніў уведзеную яго папярэднікам Баракам Абамам забарону на прымяненне супрацьпяхотных мін дзесьці, акрамя Карэйскага паўвострава. У Пентагоне тады палічылі, што гэта абмежаванне можа паставіць амерыканскіх вайскоўцаў у няроўнае становішча ў адносінах да суперніка падчас бою.

Цяпер у свеце застануцца толькі два буйныя экспарцёры зброі, якія па-ранейшаму не прызнаюць забарону супрацьпяхотных мін — Расія і Кітай.

Атаўская канвенцыя аб забароне супрацьпяхотных мінаў была падпісаная ў 1997 годзе, яе ўдзельнікамі з'яўляюцца больш за 160 краін свету.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930