Знайсці
22.06.2022 / 08:00РусŁacБел

Следчы камітэт расказаў іракцам пра «злачынствы палякаў»

У Следчым камітэце 21 чэрвеня прынялі дэлегацыю з Ірака. У сустрэчы прынялі ўдзел супрацоўнікі галоўнага следчага ўпраўлення самога СК, МЗС, Дзяржаўнага памежнага камітэту і цэнтра «Сістэмная праваабарона».

Падчас мерапрыемства. Фота: Следчы камітэт

Іракскаму боку перадалі інфармацыю, якую за гэты час назбіралі па крымінальнай справе, заведзенай у сувязі з нібыта здзейсненымі службовымі і іншымі асобамі Польшчы супрацьпраўных жорсткіх дзеянняў у дачыненні да мігрантаў з краін Блізкага Усходу і Афганістана.

Паводле СК, ім зафіксаваныя «злачынныя дзеянні» ў дачыненні да 135 грамадзян Ірака, якія «атрымалі цялесныя пашкоджанні ў выніку прымянення да іх гвалту і спецыяльных сродкаў польскімі сілавікамі». Таксама расследуецца 3 факты нібыта «прычынення цялесных пашкоджанняў і незаконнага выправаджэння з тэрыторыі Еўрасаюза ў Рэспубліку Беларусь, якія прывялі да гібелі пацярпелых іракскага паходжання».

Характэрна, што ў камплект матэрыялаў, перададзеных беларускім СК іракскім прадстаўнікам, уваходзяць і зусім неверагодныя, не пацверджаныя ніякімі фактамі паказанні польскага дэзерціра Эміля Чэчкі пра нібыта здзяйсненні палякамі масавых пакаранняў мігрантаў смерцю і таемных пахаваннях. Сам Чэчка ў сакавіку 2022 года быў знойдзены павешаным і пахаваны ў Беларусі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930