Знайсці
22.06.2022 / 08:14РусŁacБел

Украіна ў месяц траціць на вайну 5-6 мільярдаў даляраў

Такую лічбу назвала кіраўнік Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID) Саманта Паўэр ў ходзе ток-шоу «Шлях наперад», піша DW.

Фота: AP

Па словах Паўэр, гэта «ашаламляльныя» выдаткі, і нават тых 7,5 млрд даляраў, якія адміністрацыя ЗША рыхтуецца вылучыць у якасці дапамогі Украіне, не хопіць, каб пакрыць выкліканыя вайной выдаткі.

— Мы ведаем, што гэтых грошай не хопіць, мы ведаем, што ў далейшым спатрэбіцца яшчэ вялікая прамая бюджэтная падтрымка, — падкрэсліла кіраўніца USAID.

У красавіку Сусветны банк прагназаваў падзенне ВУП Украіны на 45,1 працэнта ў параўнанні з папярэднім годам. Вайна і выкліканае ёй перамяшчэнне асоб здольныя істотна адбіцца на паказчыках беднасці ва Украіне. Доля насельніцтва краіны, якая жыве за рысай беднасці (для краін з супастаўнымі даходамі гэты парог складае 5,5 даляра ЗША ў дзень), пагражае рэзка ўзрасці — з 1,8 да 19,8 працэнта, папярэдзіў Сусветны банк.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930