Знайсці
22.06.2022 / 08:39РусŁacБел

Прадпрымальніцкі саюз прапануе істотна падняць пенсійны ўзрост

У краіне чарговы раз трэба павысіць пенсійны ўзрост. З такой прапановай выступіла дырэктар Бізнэс-саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя Куняўскага (БСПН) Жанна Тарасевіч. У бізнэс-саюзе лічаць, што ўзрост выхаду на заслужаны адпачынак трэба паступова падняць для жанчын да 63 гадоў. Пры гэтым для ўсіх работнікаў прапануецца прыкметна падняць памер адлічэнняў у ФСАН, а для наймальнікаў — знізіць, піша «Зеркало».

У колькі цяпер беларусы выходзяць на пенсію

У Беларусі з гэтага года мужчыны выходзяць на пенсію ў 63 гады, а жанчыны — у 58 гадоў. Сёлета скончылася пенсійная рэформа, якая пачалася ў 2017-м.

Раней чыноўнікі абмяркоўвалі далейшае павышэнне пенсійнага ўзросту пасля 2022 года, але гаворка ішла толькі пра жанчын. Яшчэ больш павысіць пенсійны ўзрост раілі і ў МВФ.

У Мінпрацы ў траўні гэтага года заяўлялі, што павышэнне пенсійнага ўзросту не разглядаецца.

Удакладнім, што сярэдняя працягласць жыцця жанчын у Беларусі складае каля 78 гадоў, а мужчын — 64 гады.

Як прапануюць падняць пенсійны ўзрост у бізнэс-саюзе

Жанна Тарасевіч лічыць, што прынятых у 2017 годзе мер не дастаткова, што Беларусі патрэбная яшчэ адна пенсійная рэформа. «Нам прыйдзецца вяртацца да чарговай рэформы. Будзе гэта праз год ці два, сказаць складана, таму што змяняецца эканамічная сітуацыя — лічыць кіраўнік БСПН. — Але мы будзем стаяць перад выбарам — трэба праводзіць рэформу,

альбо павялічваць абавязковыя адлічэнні з фонду аплаты працы, альбо нам прыйдзецца зніжаць памеры пенсій.

Таму што, хутчэй за ўсё, з-за дэфіцыту рэсурсаў Фонду бюджэт павінен будзе датаваць фонд, каб выплачваць пенсію хоць бы на ўзроўні 40% ад сярэдняй зарплаты».

Бізнес-саюз выступае за павышэнне пенсійнага ўзросту да 63 гадоў не толькі для мужчын, але і для жанчын. Але паступова, на працягу 10-15 гадоў.

— З моманту распрацоўкі нашай канцэпцыі пенсійнай сістэмы прайшло амаль 10 гадоў. Вядома, трэба праводзіць дадатковыя даследаванні, ад чагосьці адмаўляцца альбо нейкія пункты прапісваць больш выразна. Але мы лічым прапановы цалкам жыццяздольнымі і хочам абмеркаваць іх з насельніцтвам і пачуць іх меркаванне, — лічыць Жанна Тарасевіч.

На яе думку, у Беларусі таксама трэба выраўноўваць долю адлічэнняў ад работнікаў і працадаўцаў. Цяпер гэта 1% і 34% (столькі плацяць работнік і наймальнік адпаведна).

— Паволі мы павінны прыйсці да суадносін 50/50. Гэта не значыць, што ўжо заўтра трэба забіраць з заробку работнікаў 14%, можна дадаваць па 0,5-1% у год. Тады ў наймальніка будзе зацікаўленасць выплачваць больш высокую заработную плату, а ў работнікаў — атрымаць у будучыні больш высокую пенсію.

Жанна Тарасевіч звяртае ўвагу на тое, што ў Беларусі пенсіі не моцна дыферэнцыраваныя. «У кагосьці нізкія, у кагосьці высокія заработныя платы, а пры выхадзе на пенсію памер дапамогі не нашмат адрозніваецца адзін ад аднаго. Атрымліваецца, што пенсіі амаль не залежаць ад адлічэнняў, якія ажыццяўляліся, калі чалавек працаваў», — кажа кіраўнік БСПН.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера