Знайсці
22.06.2022 / 09:10РусŁacБел

Павел Лібер абвясціў пра стварэнне платформы для падтрымкі дзяцей з Украіны. На ёй можна купіць дзіцячы малюнак

Павел Лібер, стваральнік платформы «Голас», напісаў у сацсетках, што сёння з’явіўся «вельмі добры праект для падтрымкі дзяцей з Украіны», да распрацоўкі якога ён таксама спрычыніўся.

Leleka.me — гэта платформа продажу дзіцячых малюнкаў, створаных дзецьмі з Украіны.

Усе грошы, за вылікам платы за паслугі плацежных сістэм і ПДВ, ідуць сем'ям, платформа не забірае камісій, гэта дабрачынная гісторыя, распавёў Лібер.

«Прадукт створаны, каб падтрымаць дзяцей, якія хочуць цяпер дапамагаць сваім бацькам, знаёмым, УСУ і многім іншым, таму што быць ва ўсім гэтым пекле патрэбнымі і карыснымі важна не толькі дарослым, але і дзецям», — напісаў Лібер.

Праект падтрымліваецца міжнароднай групай валанцёраў. Кожны дасланы малюнак ператвараецца дызайнерамі ў якасную лічбавую копію, «каб яшчэ больш радаваць таго, хто вырашыў падтрымаць яго маленькага аўтара».

«Купіце любы малюнак, і хай хтосьці маленькі, але значны, адчуе сваю важнасць і сваё маленькае шчасце!» — заклікаў Лібер.

Стартавая цана малюнка — сем фунтаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера