Знайсці
22.06.2022 / 14:44РусŁacБел

Вальфовіч: Яны прасвяцілі нашу краіну рэнтгенаўскім промнем

Сітуацыя ўздоўж межаў Беларусі застаецца напружанай. Працягваюцца палёты разведвальнай авіяцыі. Пра гэта заявіў дзяржсакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч падчас міжнароднай выставы бяспекі, паведамляе БелТА.

Вальфовіч адзначыў, што на захадзе Беларусі знаходзіцца групоўка ў 30 тысяч чалавек, а ва Усходняй Еўропе сёння праходзіць пяць буйных вучэнняў, два з якіх — на тэрыторыі сумежных дзяржаў.

«Палёты авіяцыі працягваюцца, штодня фіксуецца шэсць ці сем вылетаў уздоўж нашых межаў. Не ведаю, якую яны праводзяць разведку. Напэўна, яны ўжо даўно прасвяцілі нашу тэрыторыю рэнтгенаўскім праменем і ўбачылі, што мы не ўяўляем пагрозы ні для Захаду, ні для нашай паўднёвай суседкі. Украіна кажа, што Беларусь можа прадстаўляць для яе пагрозу. Мы нікому не пагражалі, не пагражаем і не будзем пагражаць», — заявіў дзяржсакратар Рады бяспекі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера