Знайсці
24.06.2022 / 09:15

Мянчук самастойна сабраў Smart Brabus. Такіх машын у Мінску амаль няма

Чытач Onlíner Алег сабраў Smart ForTwo Brabus уласнаручна, і машына атрымалася такой, што яе амаль немагчыма адрозніць ад арыгінала. Журналісты пагутарылі з маладым чалавекам і даведаліся, колькі гэта каштавала.

Сучасныя Smart — гэта электракары, на якіх перасоўваюцца звычайна ад дома да крамы. Але гісторыя ведае і сапраўдныя «зараджаныя» Smart ForTwo. І гэта не які-небудзь прататып, а цалкам сабе серыйны Brabus. У Беларусі сустрэць «брабусаўскі» Smart нялёгка, а мянчук сабраў яго ўласнаручна.

Алег купіў Smart ForTwo 2009 года. Як і ўсе бензінавыя Smart ForTwo другога пакалення, машына была абсталявана 1-літровым рухавіком. Гэта быў стандартны атмасферны варыянт на 61 к. с. Зараз жа ў рухавым адсеку гэтага гарадскога аўтамабіля б'ецца «сэрца» Brabus. Гэта таксама 1-літровы рухавік, толькі аддача яго пасля дапрацоўкі легендарным атэлье вырасла да 98 к. с. Акрамя таго, у Алега машына трохі «прашытая» да Stage 1, таму аддача 3-цыліндравага рухавічка крыху вышэй.

Камусьці тры цыліндры і аб'ём у 999 кубоў могуць здацца смешнымі для «зараджанай» машыны з такім гучным лагатыпам, як Brabus, але не забывайцеся, што гэта гарадская малалітражка з масай усяго 795 кілаграмаў. Да сотні Smart ForTwo Brabus разганяецца за 8,9 секунды. Для параўнання: стокавы Smart з 61-сільным рухавіком набірае 100 км/г прыкладна за 17 секунд, а дызельны — так і наогул за траціну хвіліны.

Алег набыў гэтую машыну каля шасці гадоў таму. У яго ёсць другая машына — Mitsubishi Colt з рухавіком магутнасцю 350 к. с. і цягай 500 Н·м. На ёй ён не проста ездзіць па справах, але і ўдзельнічае ў спаборніцтвах.

Аднойчы ў Mitsubishi «злёг» рухавік. Хлопец застаўся без аўто. Пачаў маніторыць рынак. Грошай было няшмат, і ў мой бюджэт трапляла адно «гнілле» кшталту старых Civic. Вырашыў глядзець на больш новыя мадэлі — і звярнуў увагу на Smart. Машына Пластыкавая — значыць, не ржавее. Эканамічная і зручная ў горадзе, — распавядае Алег.

Сёння хлопец ужо не памятае дакладна, колькі аддаў за машыну, але прыкладна гэта было $4600—4800 па курсе.

61 к. с. для горада хапала. Але пасля 350-сільнага Colt Алегу цягі бракавала. У адзін момант у рабатызаванай скрынкі перадач Smart ForTwo выйшла з ладу счапленне.

Ён прыкінуў, што на замену счаплення і рамонт трэба будзе выдаткаваць каля $ 500. А на разборцы ў адных хлопцаў ляжаў «брабусоўскі» рухавік. Сышліся на $ 1300 у эквіваленце.

За $1300 хлопец атрымаў рухавік з каробкай перадач і падрамнікам. Адзінае, чаго не хапала, — гэта выхлап. Рухавік быў з невялікім прабегам і ў ідэальным стане. Амаль усе працы па свапу Алег рабіў сам з сябрамі. Даляраў 200 па курсе аддаў за электрыку. У выніку ператварэнне звычайнага Smart ForTwo ў Brabus каштавала прыкладна $ 1500 у эквіваленце (гэта без знешніх дапрацовак).

Зараз ад арыгінальнага Brabus машыну Алега адрозніць амаль немагчыма. Акрамя салона, тут усё гэтак жа, як у сапраўднага Brabus ForTwo. Хлопец усталяваў на машыну арыгінальнае абважванне, цюнінг-падвеску, фірмовыя колавыя дыскі. Акрамя таго, на аўтамабіль устаноўлена расшырэнне, якое было толькі ў лімітаванай серыі Brabus Ultimate. Алег займаецца аматарскімі гонкамі, таму, вядома ж, праверыў, за колькі яго абноўленая машына праязджае 402 метры. Вынік — 17 секунд.

Smart з 100-сільным рухавіком дазваляе перасоўвацца не толькі па горадзе, наш герой ездзіць на машыне нават у Маскву. На машыну ўстаноўленыя 16-цалевыя колы Brabus. Дыскі даволі цяжкія, затое выглядаюць вельмі прыгожа. Каштавалі такія колы 50 тыс. расійскіх рублёў. Абважванне абышлося ў $ 650 па курсе (таксама куплялася ў Расіі). У Мінску машыну пафарбавалі і прывялі ў належны выгляд.

— На стэндзе разагнаў яе да 193 км/г. Па трасе трымаць хуткасць 100—130 км/г можна без складанасці з высокім узроўнем камфорту. Зразумела, што па ўстойлівасці на дарозе Smart нельга параўноўваць з буйным седанам, але магутнасці рухавіка для дынамікі хапае. У прынцыпе, машына застаецца пераважна гарадской, — лічыць Алег.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
16
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31