Знайсці
22.06.2022 / 15:42

Наўседа: Літва не чакае ўварвання ў адказ на абмежаванне транзіту ў Калінінград

Літва чакае, што Расія адключыць яе ад рэгіянальнай электрасеткі ў адказ на абмежаванне грузаперавозак у Калінінградскую вобласць, паведаміў прэзідэнт Гітанас Наўседа ў інтэрв'ю агенцтву Reuters.

Гітанас Наўседа. Фота: DELFI / Andrius Ufartas

Уварвання расійскай арміі і ваеннай канфрантацыі ў сувязі з абмежаваннем транзіту Вільня не чакае, сказаў ён.

Раней у сераду афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава паабяцала меры ў адказ, якія будуць «не ў дыпламатычнай, а ў практычнай плоскасці».

З 18 чэрвеня літоўскія ўлады спынілі транзіт у Калінінград падсанкцыйных тавараў, у адпаведнасці з патрабаваннямі чацвёртага пакета санкцый Еўрасаюза. Губернатар Калінінградскай вобласці Антон Аліханаў распавёў, што пад забарону патрапіла да 40-50% грузаў.

Расія называе гэтае рашэнне незаконным і лічыць, што яно парушае пагадненне аб партнёрстве і супрацоўніцтве паміж Расіяй і Еўрасаюзам.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31