Знайсці
22.06.2022 / 16:44

Міністэрства абароны Украіны: Беларусь размясціла на мяжы з Украінай драўляныя муляжы танкаў

Падраздзяленні Узброеных сілаў Беларусі размяшчаюць у памежных з Украінай раёнах драўляныя муляжы танкаў, каб прадэманстраваць сваю прысутнасць, паведаміў прадстаўнік Міністэрства абароны Украіны Аляксандр Матузянік. 

Фота ілюстрацыйнае

«З мэтай правядзення мерапрыемстваў аператыўнай маскіроўкі і дэманстрацыі сваёй прысутнасці падраздзяленні Узброеных сілаў Беларусі размяшчаюць у памежных з Украінай раёнах драўляныя муляжы танкаў», — сказаў Матузянік.

Па яго словах, цяпер працягваецца праверка баявой гатоўнасці Узброеных сілаў Беларусі, папярэдне яна працягнецца да 25 чэрвеня. Акрамя таго, захоўваецца пагроза нанясення з тэрыторыі Беларусі ракетных і авіяцыйных удараў па Украіне.

Акрамя таго, Матузянік дадаў, што да сямі беларускіх батальёнаў працягваюць выконваць задачы па ўзмацненні ўкраінска-беларускай мяжы ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях. Асноўныя намаганні сканцэнтраваныя на вядзенні разведкі, інжынерным абсталяванні пазіцый і ахове дзяржмяжы. А да дзяжурства прыцягнутыя, паводле яго звестак, вайскоўцы тэрміновай службы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31