Знайсці
22.06.2022 / 17:00РусŁacБел

Амаль дзве траціны еўрапейцаў лічаць сяброўства ў Еўрасаюзе «добрай справай»

Пра збольшага пазітыўнае стаўленне да Еўрасаюза сведчаць вынікі апытання, праведзенага па замове Еўрапарламента, піша Reuters. Гэта самы высокі вынік за апошнія 15 гадоў.

Грамадзяне большасці краін Еўрасаюза засведчылі значна больш пазітыўнае стаўленне да сяброўства ў ЕС у параўнанні з апытаннем, праведзеным у канцы мінулага года, гаворыцца ў заяве Еўрапейскага парламента. Асабліва гэта заўважна ў краінах Балтыі

«З вяртаннем вайны на наш кантынент еўрапейцы адчуваюць сябе спакайнейшымі, будучы часткай Еўрапейскага саюза», — заявіла прэзідэнт Еўрапарламента Раберта Метсола.

Апытанне паказала, што толькі адзін з дзесяці рэспандэнтаў станоўча ставіцца да Расіі ў параўнанні з адным з трох у 2018 годзе. Стаўленне да Кітая таксама пагоршылася.

Затое еўрапейцы паведамілі пра больш пазітыўны імідж у іх вачах Вялікабрытаніі і ЗША.

Амаль 60% лічаць абарону «агульных еўрапейскіх каштоўнасцяў» прыярытэтам, нават калі гэта паўплывае на цэны і кошт жыцця, якія яшчэ больш узраслі пасля ўварвання Расіі ва Украіну.

Іншае апытанне, праведзенае ЕС і апублікаванае на мінулым тыдні, засведчыла 80% падтрымкі з боку еўрапейцаў эканамічных санкцый супраць Расіі і агульнай палітыкі бяспекі і абароны. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930