Знайсці
22.06.2022 / 18:07РусŁacБел

Вынесены прысуд палітвязню Аляксандру Пятрашку за каментарый па «справе Зельцэра»

Аляксандра Пятрашку асудзілі на паўтара года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Вядома, што Аляксандр прызнаў віну. Суддзя Гродзенскага абласнога суда Васіль Скок прызнаў яго вінаватым паводле арт. 130 (распальванне варожасці) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Судзілі мужчыну за каментарый, паведамляе «Вясна».

Аляксандр быў затрыманы ў верасні 2021 года ў Гродне па крымінальнай справе, распачатай за каментарыі ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра. У чэрвені гэтага года КДБ унёс яго ў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
13
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930