Знайсці
22.06.2022 / 18:35РусŁacБел

Максіма Галкіна выключылі з «чорнага спісу» Мінкульта Украіны, а ў Дзярждуме РФ прапануюць забраць у яго дом

Расійскі артыст, комік, тэлевядучы Максім Галкін быў выключаны з пераліку асоб, якія ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы Украіны. Пра гэта сведчыць інфармацыя, размешчаная на сайце Міністэрства культуры і інфармацыйнай палітыкі Украіны па стане на сераду, 22 чэрвеня. Прозвішча Галкіна са спіса знікла, піша focus.ua.

Фота: maxgalkinru / Instagram

У спіс асоб, якія пагражаюць нацбяспецы, Галкіна ўнеслі з падачы СБУ менш за год таму. Канкрэтных прыкладаў варожай да Украіны дзейнасці не прыводзілася. Але па даных сайта «Міратворац», Галкін у 2014-2015 гадах незаконна наведваў акупаваны Расіяй Крым.

З пачаткам вайны Галкін публічна выступіў у падтрымку Украіны, асудзіў уварванне расійскіх войскаў, з-за чаго яго звольнілі з «Першага канала».

Учора стала вядома, што ў Расіі прапанавалі адабраць асабняк у Галкіна і яго жонкі Алы Пугачовай.

Першы намеснік старшыні камітэта Дзярждумы РФ па бяспецы і супрацьдзеянні карупцыі Андрэй Лугавы прапанаваў пасяліць у замку знакамітасцей бежанцаў з Данбаса. Такая прапанова прагучала падчас яго выступу ў эфіры радыёстанцыі «Говорит Москва».

Дом Галкіна і Пугачовай

Да таго ж грамадскія актывісты некамерцыйнай арганізацыі «Ахова вод і лясоў» нібыта знайшлі парушэнні пры будаўніцтве замка і напісалі скаргу ў пракуратуру з патрабаваннем праверыць выкананне будаўнічага, пажарнага і санітарнага заканадаўства пры ўзвядзенні дома.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
25
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
16
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930