Знайсці
22.06.2022 / 18:26РусŁacБел

Ва Украіне цалкам спынілася ўласная нафтаперапрацоўка

Уся нафтаперапрацоўчая галіна Украіны не працуе праз мэтанакіраваныя расійскія ракетныя абстрэлы. Пра гэта заявіў старшыня праўлення кампаніі «Нафтагаз Украіны» Юрый Вітрэнка на прэс-канферэнцыі ў Кіеве, паведамляе «Украінская праўда».

«На жаль, гэтыя ўдары пачаліся фактычна з першых дзён вайны… Уся нафтаперапрацоўка ва Украіне цяпер з-за масіраваных неаднаразовых нападаў агрэсара не працуе, і складана забяспечваць лагістыку нафтапрадуктаў на ўкраінскі рынак, з-за чаго ўзнікае іх дэфіцыт», — сказаў кіраўнік «Нафтагазу».

Вітрэнка назваў умовы, пры якіх «Нафтагаз» далучыцца да вырашэння праблем з палівам ва Украіне:

«Калі мы атрымаем цалкам кіраванне і сетку АЗС, калі вырашыцца праблема з лагістыкай і мы зможам атрымліваць рэсурс для стварэння нацыянальнага рэзерву нафтапрадуктаў, пасля гэтага «Нафтагаз» зможа далучыцца да вырашэння праблем на рынку паліва і забяспечваць стабільнасць, празрыстасць, справядлівасць цэн на гэтым рынку».

Чытайце таксама: 

Украіна больш не купляе паліва ў Беларусі, пастаўкі робяцца толькі з Еўрасаюза

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930