Знайсці
22.06.2022 / 19:37РусŁacБел

Больш за палову расійскай моладзі не змаглі назваць дату пачатку «Вялікай Айчыннай вайны»

Дату пачатку «Вялікай Айчыннай вайны» ведаюць толькі 48% расіян ва ўзросце ад 18 да 34 гадоў. Гэта вынікае з апытання Усерасійскага цэнтра вывучэння грамадскай думкі (ВЦИОМ), прымеркаванага да 81-й гадавіны пачатку нямецка-савецкай вайны 1941—1945 гадоў.

Сярод людзей ва ўзросце ад 35 да 44 гадоў на гэтае пытанне правільна адказваюць 68%, ад 45 да 59 гадоў — 85%. Часцей за ўсіх (88%) дакладную дату — 22 чэрвеня 1941 года — называюць рэспандэнты ад 60 гадоў.

У цэлым правільны адказ далі 73% удзельнікаў апытання, няправільную дату назвалі 17% расейцаў, яшчэ 5% прызналіся, што не ведаюць, калі пачалася «Вялікая Айчынная вайна», столькі ж апытаных не патрапілі нешта адказаць.

Большасць рэспандэнтаў (88%) на працягу апошняга года глядзелі фільмы пра «Вялікую Айчынную вайну», 41% чытаў кнігі пра яе, 21% наведваў сустрэчы з ветэранамі, а больш за палову (51%) — месцы баявой славы, музеі і мемарыялы. На месцах пахавання загінулых вайскоўцаў за апошні год пабывалі 44% апытаных. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
21
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930