Знайсці
22.06.2022 / 21:471РусŁacБел

Загад беларускім банкам увесці камісіі на зняццё валюты расіянамі даў Нацбанк?

Беларускія банкі пачалі масава ўводзіць абмежаванні на зняццё валюты замежнымі грамадзянамі. І справа зусім не ў «самадзейнасці» беларускіх банкаў, а ў рашэнні Нацбанка РБ, сцвярджае блогер Антон Матолька са спасылкай на крыніцы.

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Фота: Вікіпедыя

Крыніцы Матолькі сцвярджаюць, што на мінулым тыдні ў Нацбанку прайшла нарада, падчас якой банкам была даведзена задача ў найкарацейшыя тэрміны ўвесці камісію за зняцце наяўных з рахункаў для нерэзідэнтаў у памеры мінімум 15%.

Мэта гэтага — абмежаваць магчымасць здзяйснення валютна-абменных аперацый расіянамі, не даць ім забіраць і вывозіць з Беларусі замежную валюту.

Паколькі Нацбанк не хоча асацыяваць сябе з гэтым рашэннем, таму ніякіх афіцыйных дакументаў няма, усё даводзілася ў вуснай форме. А прычыны яго прыняцця ў тым, што

апошнія месяцы расіяне пачалі масава ездзіць у Беларусь і скупляць даляры і еўра, зарабляючы на курсавой розніцы. Цяпер жа беларускі Нацбанк спрабуе ў прамым сэнсе спыніць вымыванне валюты з краіны.

«У Расіі прысутнічае цяпер такая валютная схема: купіць даляр за рублі, перавесці на свой замежны рахунак, перавесці ў наяўныя ў замежным банку, увесці назад у РФ наяўныя USD, прадаць даражэй», — паведамляюць крыніцы.

На дадзены момант беларускімі банкамі ўведзеныя наступныя абмежаванні для нерэзідэнтаў (расіян):

  • Банк Дарабыт. Камісія 20% за выдачу наяўных з рахункаў для нерэзідэнтаў (выключэнне — расійскія рублі і заробкі);
  • Альфа-Банк (Беларусь). Камісія 15% за выдачу наяўных у касах банка і ліміт на зняцце наяўных з картаў банкаў-нерэзідэнтаў у банкаматах — 500 рублёў на тыдзень;
  • МТБ Банк. Камісія 15% за залічэнне грашовых сродкаў па Р2Р-пераводах, выкананых у прыладах і сэрвісах банкаў-нерэзідэнтаў і ліміт на зняццё наяўных з картаў банкаў— нерэзідэнтаў у банкаматах — 500 рублёў на тыдзень;
  • Банк ВТБ (Беларусь). Ліміт на зняццё з картаў «Мір» банкаў-нерэзідэнтаў — 5 рублёў.
  • БНБ-Банк. Забарона на Р2Р-пераводы на карты банка з-за мяжы ў любых валютах.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
1
Ха-ха
14
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
0
13.07.2022
Признаться я тоже попал под эти ограничения.
И они мне кажется не только в отношении наличных.
Перевести свои евро в другой банк, который находится в армении мне так и не дают.
Все сводится к странным объяснением - банк корреспондент может заблокировать средства.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930