Знайсці
23.06.2022 / 07:09РусŁacБел

ААН: з пачатку вайны ва Украіне загінулі як мінімум 4634 мірныя жыхары, выехалі каля 8 мільёнаў чалавек

З пачатку вайны ва Украіне загінула больш за 4,5 тысяч мірных жыхароў, а больш за 5700 чалавек атрымалі раненні, паведамляе Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (OHCHR). Таксама з пачатку вайны Украіну пакінула больш за восем мільёнаў чалавек, паведамляе Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў (UNHCR).

Фота Максіма Дандзюка

Па звестках OHCHR, вайна забрала жыцці 1780 мужчын, 1194 жанчын, 148 хлопчыкаў і 131 дзяўчынак, а таксама 41 дзіцяці і 1340 дарослых (іх пол пакуль не ўдалося высветліць).

У ААН мяркуюць, што рэальныя страты могуць быць значна вышэйшыя: гэта звязана з затрымкай інфармацыі з месцаў, дзе вяліся актыўныя баявыя дзеянні (уключаючы Марыупаль, Ізюм і Севераданецк), многія паведамленні адтуль усё яшчэ чакаюць пацверджання.

Што да бежанцаў, то больш за ўсё іх адправілася ў Польшчу — па дадзеных ААН на 21 чэрвеня, краіна прыняла больш за 4 млн украінцаў. Таксама бежанцы едуць у Румынію, Малдову, Славакію, Венгрыю і іншыя еўрапейскія краіны.

У Расію з Украіны, паводле звестак UNHCR, з пачатку вайны прыбыло больш за 1,3 млн чалавек.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930