Знайсці
23.06.2022 / 08:41РусŁacБел

Брытанская разведка: З 19 чэрвеня армія РФ прасунулася да Лісічанска на 5 км, некаторыя ўкраінскія часці адступілі

У ранішняй зводцы брытанскай разведкі пра падзеі на фронце паведамляецца, што з 19 чэрвеня расійскія войскі, па ўсёй верагоднасці, прасунуліся больш чым на пяць кіламетраў у напрамку Лісічанска, апошняга буйнога горада Луганскай вобласці, які застаецца пад кантролем Украіны.

«Некаторыя ўкраінскія падраздзяленні адступілі, верагодна, каб пазбегнуць акружэння, — паведамляе брытанская разведка. — Палепшаныя пазіцыі Расіі ў гэтым сектары, імаверна, сталі вынікам нядаўняга падмацавання і высокай канцэнтрацыі агню».

Паводле ацэнак брытанскіх вайскоўцаў, армія РФ «аказвае на «кішэню» Лісічанск — Севераданецк усё большы ціск, развіваючы паступовы наступ вакол ускраін забудаванага раёна».

«Аднак яе спробы стварыць больш маштабнае акружэнне, каб захапіць захад Данецкай вобласці застаюцца няўдалымі», — сказана ў зводцы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера