Знайсці
23.06.2022 / 13:38РусŁacБел

Нешта новае. Як у Ельскім раёне ішла падрыхтоўка да ваенна-мабілізацыйных вучэнняў ФОТА

Ельская раённая газета «Народны голас» апублікавала фота таго, як ішла падрыхтоўка да ваенна-мабілізацыйных вучэнняў, што праходзяць на Гомельшчыне.

Фота: yelsk.by

На фота мясцовы дом культуры абкладзены мяхамі з пяском.

— У рамках планавых ваенна-мабілізацыйных вучэнняў, якія пройдуць на тэрыторыі Гомельскай вобласці з 22 чэрвеня па 1 ліпеня, у Ельскім раёне ідзе падрыхтоўка да выканання задач па прызначэнні ваенных органаў кіравання. З гэтай мэтай шэраг грамадзянскіх абʼектаў па ўмовах вучэнняў будзе ўзмоцнены ў ахоўным і вартаўнічым парадку, а таксама абсталяваны ў інжынерных адносінах з мэтай адбіцця ўмоўнага саперніка на абʼекты, якія знаходзяцца пад аховай Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, — патлумачыў Мікалай Харкоў, начальнік адасобленай групы Ельскага раёна Ваеннага камісарыята Мазырскага, Ельскага і Нараўлянскага раёнаў.

«Адбіваць» вырашылі, як відаць на фота, і мясцовы дом культуры.

Харкоў папрасіў мясцовых жыхароў захоўваць спакой.

У Ельскім раёне 22 чэрвеня, як і ва ўсёй Гомельскай вобласці, пачаліся ваенна-мабілізацыйныя вучэнні. Працягнуцца яны да 1 ліпеня.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
11
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930