Знайсці
23.06.2022 / 13:55РусŁacБел

Стала вядома, які тэрмін пракурор запрасіў для аўтара «Вікіпедыі» Марка Бернштэйна

У судзе Заводскага раёна сёння пачаўся суд над вядомым аўтарам «Вікіпедыі» Маркам Бернштэйнам. Пракурор запрасіў для яго тры гады хатняй хіміі. Прысуд агучаць заўтра, у 9:45 раніцы, у судзе Заводскага раёна Мінска, піша «Вясна».

Палітвязню інкрымінуюць ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Яго затрымалі пасля таго, як яго персанальныя звесткі з’явіліся ў тэлеграм-канале, звязаным з расійскімі спецслужбамі.

Бернштэйн — прадпрымальнік і славуты аўтар «Вікіпедыі». Ён вядомы ва ўсім свеце як Pessimist2006 — топавы рэдактар онлайн-энцыклапедыі. Марк уваходзіць у спіс «топ-50 найлепшых аўтараў сегмента на рускай мове».

11 сакавіка яго затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа, а ў іх тэлеграм-канале было апублікаванае фота з надпісам: «Гэты чалавек распаўсюджвае фэйкавыя антырасійскія матэрыялы». Спачатку яго асудзілі на 15 сутак, а потым завялі крымінальную справу па ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
14
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930