Знайсці
23.06.2022 / 18:09РусŁacБел

У райцэнтрах Магілёўшчыны закрыюць усе газетныя кіёскі

Кіёскі «Магілёўаблсаюздруку» застануцца толькі ў Магілёве і Бабруйску. Цяпер прадпрыемства шукае пакупнікоў і арандатараў на свае гандлёвыя аб'екты.

Як піша Mayday, работа ў невялікіх гарадах стала настолькі стратнай, што прадпрыемству больш выгадна згарнуць дзейнасць. Не дапамагло нават тое, што «Магілёўсаюздруку» дазволілі гандляваць прадуктамі харчавання: цукрам, мукой, сланечнікавым алеем.

У вобласці ў прадпрыемства было 4 філіялы, 7 участкаў і 224 гандлёвыя кропкі. Са студзеня 2022 года ў рэгіёнах пачаліся праблемы з выплатай заробкаў. Людзям прапаноўвалі звольніцца альбо сысці ў адпачынак за свой кошт. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
7
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930