На польска-беларускай мяжы затрымалі БМВ, скрадзены ў Германіі
На польска-беларускай мяжы ў пункце пропуску «Баброўнікі» затрымалі аўтамабіль BMW X5. Польскія памежнікі высветлілі, што машыну, за рулём якой сядзеў 30-гадовы грамадзянін Беларусі, перад гэтым скралі ў Германіі.
Машына 2019 года выпуску, а яе цана — 350 тысяч злотых (79,5 тысячы долараў). Польскія памежнікі пішуць, што гэта адзін з самых дарагіх аўтамабіляў з тых, якія яны затрымалі сёлета. Увогуле ж з пачатку года супрацоўнікамі памежнага атрада было канфіскавана 7 транспартных сродкаў на агульную суму больш за 1,3 млн злотых.
Кіроўца затрыманы, паліцыя праводзіць расследаванне.






У Віцебску асудзілі жанчыну, якая адсякала галовы катам
 2
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Беларуская мастачка піша карціны па вядомых кнігах. Ёсць твор і на аповесць «Па што ідзеш, воўча?»
 4
«Рашэнні рэжыму папаўняюць спіс злачынстваў». Рада БНР на завядзенне крымінальнай справы
 5
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера