Знайсці
23.06.2022 / 22:29РусŁacБел

Украіна і Малдова афіцыйна атрымалі статус кандыдатаў на ўступленне ў Еўрасаюз

Лідары Еўрапейскага саюза на саміце ў Бруселі зацвердзілі рашэнне надаць Украіне і Малдове статус кандыдатаў на ўступленне ў ЕС.

«Пагадненне. Еўрапейская рада толькі што вырашыла даць статус кандыдатаў у ЕС для Украіны і Малдовы. Гістарычны момант. Сёння вырашальны крок на вашым шляху ў ЕС. Віншую Уладзіміра Зяленскага і Маю Санду і народы Украіны і Малдовы. Наша будучыня разам», — напісаў у твітары прэзідэнт Еўрапейскай рады Шарль Мішэль.

Рашэнне было ўсхваленае на аснове рэкамендацыі Еўрапейскай камісіі, прадстаўленай 17 чэрвеня.

«Сёння ўдалы дзень для Еўропы. Віншую прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, прэзідэнта Малдовы Маю Санду і прэм'ер-міністра Грузіі Іраклія Гарыбашвілі. Вашыя краіны з'яўляюцца часткай нашай еўрапейскай сям'і. І сённяшняе гістарычнае рашэнне лідараў гэта пацвярджае», — заявіла прэзідэнт Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

Грузія, як і меркавалася, афіцыйнага статуса кандыдата пакуль не атрымала, але ёй выставілі дадатковыя ўмовы, заахвоціўшы сам зададзены еўрапейскі курс.

Еўракамісія ў высновы адносна адпаведнасці Украіны патрабаванням для дзяржавы-кандыдата прапанавала, каб ЕС меў права адмяняць гэты статус у выпадку, калі Украіна парушыць свае абавязальніцтвы.

Еўрасаюз не вызначыў дакладную дату, да якой Украіна павінна даказаць здольнасць праводзіць рэформы. У прапанове вызначана, што першую ацэнку Еўракамісія правядзе ў канцы 2022 года, аднак для аднаўлення рэформаў ва Украіне павінны завяршыцца баявыя дзеянні, таму тэрмін можа быць, і хутчэй за ўсё будзе, падоўжаны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930