Знайсці
23.06.2022 / 23:32РусŁacБел

У Іраку не паверылі беларускаму Следчаму камітэту, што былі злачынствы палякаў супраць мігрантаў. Патрэбныя сведкі, відэа або фатаграфіі 

У Іраку заявілі пра тое, што ніякіх доказаў «масавых пакаранняў смерцю мігрантаў на беларуска-польскай мяжы» няма. Пра гэта паведамляе іракскае інфармацыйнае агенцтва INA са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка МЗС Ірака Ахмеда Ас-Сахафа, піша Reform.by.

Следчы камітэт Беларусі на нядаўняй сустрэчы з іракскай дэлегацыяй перадаў прадстаўнікам краіны паказанні польскага дэзерціра Эміля Чэчкі, які заяўляў аб «масавых пакараннях смерцю і таемных пахаваннях забітых бежанцаў у прымежнай зоне» (Чэчка абвінавачваў у гэтым польскіх памежнікаў).

Прадстаўнік МЗС Ірака растлумачыў, што няма ніякіх дакументальных або юрыдычных сведчанняў злачынстваў, пра якія ідзе гаворка, такіх як сведкі, відэа або фатаграфіі.

Ахмед Ас-Сахаф адзначыў таксама, што МЗС Ірака даручыў амбасадзе ў Варшаве каардынаваць свае дзеянні з польскімі ўладамі пасля розных паведамленняў у СМІ, якія ў выніку аказаліся недакладнымі.

«7 лютага 2022 года пасольства прыступіла да каардынацыі і расследавання на высокім узроўні праз адпаведныя органы ў Польшчы, і было даказана, што навіны, апублікаваныя замежнымі і мясцовымі СМІ, былі недакладнымі», растлумачыў Сахаф. Ён удакладніў, што ніводзін грамадзянін Ірака не падаваў скаргі на тое, што было згадана ў навінах.

Ахмед Ас-Сахаф адзначыў таксама, што «ўрад Ірака раней сфармаваў спецыялізаваную юрыдычную групу, якая займаецца расследаваннем гэтай справы, і яна прадставіць сваю справаздачу, як толькі будзе завершана расследаванне».

Чытайце таксама: 

Следчы камітэт расказаў іракцам пра «злачынствы палякаў»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
30
Панылы сорам
15
Ха-ха
12
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930