Знайсці
24.06.2022 / 09:59РусŁacБел

Politico: Зяленскі можа звольніць кіраўніка СБУ за Херсон

Як піша выданне, Іван Баканаў можа страціць пасаду з-за шэрагу няўдалых аперацый і хуткай акупацыі Херсона.

Па словах чатырох чыноўнікаў і аднаго дыпламата, Уладзімір Зяленскі імкнецца замяніць кіраўніка СБУ кімсьці больш падыходзячым. Баканаў трапіў пад шквал крытыкі, бо рашэнні непасрэдна яго і іншых высокапастаўленых афіцэраў СБУ каштавалі Украіне вялікай часткі тэрыторыі і адзінага акупаванага абласнога цэнтра — Херсона.

Так, кіраўнік мясцовага ўпраўлення СБУ генерал Крываручка прыказаў сваім падначаленым эвакуявацца яшчэ да расійскага ўварвання, а яго дарадца палкоўнік Садохін, як сцвярджаецца, наогул дапамагаў акупантам. 

Таксама СБУ вінавацяць у тым, што яны не ўзарвалі Антонаўскі мост праз Дняпро, што дазволіла Расіі лёгка ўварвацца ў Херсон.

Баканаў — сябар дзяцінства Зяленскага. Да яго прэзідэнцтва ён быў юрыстам «Квартала 95» і кіраваў штабам Зяленскага.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930