Знайсці
24.06.2022 / 14:10РусŁacБел

У Кіеве затрымалі беларускую праваабаронцу Анісію Казлюк. Чым скончылася гісторыя? 

Праваабаронцу Анісію Казлюк затрымалі сёння ў Кіеве за нелегальнае знаходжанне ва Украіне. Пра гэта Анісія напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. Да вырашэння справы далучыўся офіс Ціханоўскай. Украінскія чыноўнікі запэўнілі прадстаўніка офіса ў тым, што Казлюк не дэпартуюць.

«Я сяджу ў Кіеве, у аддзяленні паліцыі. Мяне затрымалі за нелегальнае знаходжанне ва Украіне. Цяпер у мяне забралі пашпарт, каб я «не згубілася». 23 лютага я атрымала пячатку аб працягненні тэрміну легальнага знаходжання ва Украіне. З тых часоў і да чэрвеня дакументы не прымалі. Кожны з вас бачыў што беларусаў цяпер імкнуцца выдвараць з Украіны, паглядзім чым скончыцца мой кейс», — напісала Анісія Казлюк у сябе ў Фэйсбуку.

Дзяўчыне пагражалі штраф ці нават дэпартацыя з краіны.

Ва Украіне Казлюк актыўна займаецца валанцёрскай дзейнасцю.

Хутка сітуацыю пракаментаваў дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка. Ён паведаміў, што яны сочаць за справай Анісіі і ўжо вырашаюць пытанне з уладамі Украіны.

Пазней Кабінет прадстаўнікоў Ціханоўскай паведаміў, што выйшаў на сувязь з Анісіяй, пасля чаго кіраўнік прадстаўніцтва Офіса ў Кіеве Валер Кавалеўскі звязаўся з МУС Украіны і старшынём камітэта па правах чалавека Вярхоўнай Рады. Яго запэўнілі, што дэпартацыі Анісіі не будзе. Вызначаныя далейшыя крокі па вырашэнні інцыдэнту.

21-гадовая валанцёрка «Вясны» Анісія Казлюк трапіла ў топ-30 перспектыўных маладых людзей Еўропы. Хто гэта?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера