Знайсці
24.06.2022 / 17:24РусŁacБел

У Слоніме згубіўся трохгадовы хлопчык, бацькоў знайшлі толькі на другі дзень

У Слоніме трохгадовы малы ўвечары зайшоў у краму і ўзяў у халадзільніку порцыю марожанага. На выхадзе яго спыніла ахова і выклікала міліцыю, пасля чаго аказалася, што малы згубіўся. Знайсці яго бацькоў аказалася няпростай задачай, піша «Вечерний Гродно».

Слонім. Фота ілюстрацыйнае

Хлопчык быў зусім адзін і не змог растлумачыць, хто ён такі і дзе яго бацькі, бо амаль не размаўляў. Некалькі гадзін яго вазілі па кварталах, спадзеючыся, што ён зможа паказаць, дзе жыве. Але гэтага не адбылося. Заява аб знікненні дзіцяці ў праваахоўныя органы таксама не паступала.

Нічога не заставалася, як змясціць дзіця на ноч у медустанову, а раніцай працягнуць пошукі яго бацькоў. Мама знайшлася неўзабаве. Яна расказала, што ёй стала дрэнна, пасля чаго яна прыняла лекі і заснула. А сын тым часам самастойна адкрыў дзверы і выйшаў. Бацька ў гэты час быў на працы, а другое дзіця таксама спала.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
14
Ха-ха
1
Ого
7
Сумна
3
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930