Знайсці
24.06.2022 / 19:43РусŁacБел

Выйшлі на волю палітвязні Уладзімір Колас і Максім Шырынскі. Яны цалкам адбылі тэрміны

Выйшлі на волю два палітвязні — Уладзімір Колас і Максім Шырынскі, паведамляе «Вясна». Уладзімір Колас быў асуджаны на 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу за абразу Лукашэнкі (арт. 368 КК). А Максім Шырынскі адбываў адзін год «хіміі» па крымінальнай справе аб абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК).

Максім Шырынскі і Уладзімір Колас

Коласа затрымалі 3 красавіка 2021 года, спачатку змясцілі ў ІЧУ, а затым этапавалі да месца адбыцця пакарання. З 14 красавіка ён знаходзіўся ў папраўчай установе №46. Але нядаўна ў судзе Круглянскага раёна палітзняволенаму ўзмацнілі рэжым за «парушэнне правілаў унутранага распарадку ва ўстанове» і перавялі ў магілёўскую турму №4.

Жыхар Наваградка Максім Шырынскі з чэрвеня 2021 года знаходзіўся ў папраўчай установе № 21 у Мазыры.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930