Знайсці
25.06.2022 / 12:32РусŁacБел

Дар'я Лосік запісала зварот да Лукашэнкі, у якім прапанавала абмяняць сябе на мужа ВІДЭА

«Радыё Свабода» апублікавала відэазварот жонкі палітвязня Ігара Лосіка Дар'і. У ім дзяўчына кажа, што гатовая сесці ў турму ўзамен на вызваленне мужа і яго ад'езд з краіны разам з дачкой. 

«Я гатовая добраахвотна сесці ў беларускую турму і ўзяць на сябе ўсе крымінальныя артыкулы Ігара ўзамен на ягоную свабоду. Калі вам вельмі хочацца, вы можаце мне накінуць яшчэ парачку крымінальных спраў для атрымання большай асалоды. Я іду на такі крок толькі пры ўмове, што Ігар з дачкой пакіне краіну. Вы нічога не губляеце, бо ў вашай краме чалавечых лёсаў іх колькасць застанецца той жа», — заявіла жонка палітвязня.

Ігара Лосіка затрымалі роўна два гады таму, 25 чэрвеня 2020 года, у снежні 2021 года яму прысудзілі 15 гадоў калоніі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
18
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930