Знайсці
25.06.2022 / 16:50РусŁacБел

Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч заявіў, што ўлады краіны шукаюць альтэрнатыву расійскай нафце

Сербія шукае альтэрнатыву расійскай нафце. Пра гэта Вучыч заявіў у відэазвароце да жыхароў Сербіі, піша «Медуза» са спасылкай на Blic.

Уладзімір Пуцін і Аляксандр Вучыч. Фота: АР

«Па меры таго, як вайна ва Украіне набірае абароты, сітуацыя ў свеце становіцца ўсё больш і больш складанай, асабліва з улікам таго факту, што расійскія ўзброеныя сілы знаходзяцца на ўздыме і больш актыўна наступаюць», — сказаў прэзідэнт Сербіі, падкрэсліўшы, што ўлады краіны робяць усё магчымае для забеспячэння энергабяспекі.

У прыватнасці, заявіў Вучыч, Сербія шукае альтэрнатыву расійскай нафты, якую з-за санкцый з лістападзе 2022 года не зможа імпартаваць.

Паводле слоў прэзідэнта Сербіі, адно з пытанняў, што трэба вырашыць, — як транспартаваць нафту. Цяпер, паводле яго, пастаўкі ў краіну ідуць праз кампанію NIS, долі ў якой належаць расіянам. «Некаторыя вытворцы кажуць, што не будуць супрацоўнічаць з кампаніямі, дзе расіяне з'яўляюцца мажарытарнымі ўласнікамі, такімі як NIS», — заявіў ён.

Вучыч запэўніў, што ўлады Сербіі зробяць усё магчымае, каб стварыць запас энерганосьбітаў на асенне-зімовы перыяд. Неабходныя запасы газу, заявіў ён, ужо забяспечыў расійскі «Газпрам».

Аляксандр Вучыч адзіны сярод лідараў краін-чальцоў Еўразвязу, хто пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну публічна выступаў супраць санкцый у дачыненні да РФ.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера