Знайсці
25.06.2022 / 17:30

Прэзідэнт Літвы аб санкцыях у дачыненні да калінінградскага транзіту: Пра саступкі Расіі не можа быць і гаворкі

Урад Літвы павінен неадкладна пачаць кансультацыі з Еўрапейскай камісіяй па рэалізацыі санкцый у дачыненні да Калінінградскага транзіту, лічыць прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа.

Гітанас Наўседа. Фота: АР

«Урад павінен неадкладна пачаць кансультацыі з Еўракамісіяй, каб уведзеныя санкцыі не нанеслі шкоды ні інтарэсам Літвы, ні міжнародным пагадненням. Толькі сумеснымі намаганнямі мы даможамся таго, каб санкцыі ў дачыненні да краіны-агрэсара былі балючымі», — напісаў у Facebook Наўседа, які вярнуўся з пасяджэння Еўрапейскай рады ў Брусэлі.

Ён заявіў, што ў чацвер абмеркаваў пытанне транзіту з старшынёй Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен і адзначыў, што Літва не пойдзе на саступкі Расіі.

«Цалкам ясна, што Літва павінна і будзе прымяняць санкцыі ЕС. Літва павінна і будзе захоўваць кантроль над таварамі, якія правозяцца праз яе тэрыторыю, і ні пра якія калідоры не можа быць і гаворкі, як не можа быць і гаворкі пра саступкі Расіі ў адказ на пагрозы Крамля», — адзначае Науседа.

Пасля ўступлення ў сілу на мінулым тыдні санкцый Еўрапейскага саюза Літва абмежавала транзіт сталі і чорных металаў у Калінінград, спасылаючыся на растлумачэнне ЕС.

Масква заявіла, што транзітныя абмежаванні парушаюць міжнародныя пагадненні, і прыгразіла, што за гэтым будзе рэакцыя. Літоўскія афіцыйныя асобы заяўляюць, што Расія неабгрунтавана абвінавачвае краіну ў транзітных абмежаваннях — на самай справе Вільнюс проста выконвае санкцыі ЕС.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
26
Панылы сорам
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31