Знайсці
25.06.2022 / 21:22

Прафесійная падарожніца распавяла, як збірацца ў паездкі і якія тры рэчы абавязкова ўзяць з сабой

Не ўсе ведаюць, што сцюардэсы не толькі працуюць — часта ў іх ёсць магчымасць пагуляць па тых гарадах, у якія яны прылятаюць. І такіх паездак яны могуць мець больш за сотню ў год. Адна са сцюардэс падзялілася з gazeta.pl сваімі парадамі.

Яшчэ да таго, як трапіць на сонечны пляж, трэба сабраць рэчы. Як размеркаваць прастору ў чамаданах і пазбегнуць стрэсу ад таго, што вы забыліся на шмат рэчаў? Сцюардэса Паўліна Валіца адказала на гэтыя пытанні.

Пра якія рэчы сцюардэса заўсёды памятае?

  1. Парасон або дажджавік — змена ўмоваў надвор'я можа істотна парушыць вашы планы, будзьце гатовыя на выпадак дажджу.
  2. Кніга (можа быць электронная). Для аматараў чытання доўгае падарожжа — ідэальны час, каб нагнаць упушчанае і пазбегнуць нуды. 
  3. Невялікія закускі. Перасоўванне паміж рознымі часавымі паясамі можа выклікаць пачуццё голаду пасярод ночы, таму лепш мець з сабой пачак салёных арэхаў або сухафруктаў.

Падумайце пра клімат

Падарожнічаеце вы на гарачы поўдзень або ў больш прахалодныя краі, важна пераканацца, што рэчы, якія вы бераце з сабой, адпавядаюць надвор'ю. Паглядзіце, якое яно ў краіне, у якую вы едзеце.

Вам таксама варта падумаць пра месцы, якія чакаюць вас у краіне. Калі, напрыклад, вы хочаце схадзіць у горы, але не маеце прыдатнага абутку і адзення, то не здолееце туды пайсці.

Чым менш, тым лепш

У залежнасці ад таго, адпраўляецеся вы ў пешае падарожжа або на два тыдні ў цёплую краіну, варта загадзя падумаць пра багаж, які вам патрэбны. Перабярыце ў галаве ўсе рэчы, якія вам могуць спатрэбіцца, а пасля выберыце самы маленькі набор з усіх. Гэта дазволіць вам не пакаваць рэчы, якія пасля акажуцца бескарыснымі.

Невялікая сумка для ручной паклажы таксама надзвычай карысная ў падарожжы, бо яна дае пастаянны доступ да самых важных прадметаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
23
Панылы сорам
28
Ха-ха
9
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31