Знайсці
26.06.2022 / 08:52РусŁacБел

Украіна заявіла, што не будзе рабіць крокі па ўступленні ў НАТА

Намеснік кіраўніка Офіса ўкраінскага прэзідэнта Ігар Жоўква ў інтэрв'ю выданню Financial Times заявіў, што Украіна пакуль не будзе рабіць крокаў па ўступленні ў НАТА. Прычына — пазіцыя асобных краін-членаў, піша «Украінская праўда».

Фота: «Украінская праўда»

— Мы хочам, каб (у НАТА) было разуменне і прызнанне таго, што Украіна з'яўляецца краевугольным каменем у сістэме бяспекі на Еўрапейскім кантыненце, — заявіў Жоўква. — Калі чальцы НАТА не прызнаюць цяперашнюю сітуацыю з тым, што адбываецца ў Еўропе і Украіне, тады гэты дакумент стане проста яшчэ адной паперкай, абсалютна няважнай. Чальцы НАТА адмовілі нам у нашым жаданні. У гэтым кірунку мы пакуль утрымаемся ад любых крокаў.

Па словах Жоўквы, НАТА абавязаны прыбраць любыя згадкі неабходнасці дасягнення «партнёрскіх адносінаў» з Расіяй. Ён дадаў, што альянс павінен дэклараваць выразныя і адназначныя папярэджанні Расіі адносна яе агрэсіўных намераў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930