Знайсці
26.06.2022 / 12:53РусŁacБел

Заснавальнік «Белага легіёна» пра ператрус у сваякоў: Забралі медаль «100 гадоў БНР» і дыплом ад Рады БНР

Падчас ператрусу ў сваякоў заснавальніка «Белага легіёна» Сяргея Чыслава (Бульбы) сілавікі забралі медаль «100 гадоў БНР» і дыплом ад Рады БНР. Да таго ж вынеслі некалькі кніг. Навошта сілавікам яго медаль, Бульба не ведае. Але прызнае, што гэта дарагая для яго рэч, паведамляе «Еўрарадыё».

Сяргей Чыслаў (Бульба)

Бульба не быў у Беларусі ўжо пяць гадоў. Гэта не перашкодзіла сілавікам прыйсці з ператрусам да яго сваякоў. 77-гадовую маці Сяргея забралі проста з лецішча пад Валожынам. Пра гэта Бульба даведаўся з паведамлення ў мэсэнджары ад сястры.

— Сястра напісала, што прыходзіў ГУБАЗіК, што быў допыт, што запісалі нейкае відэа. Я перш здзівіўся і нават вырашыў, што акаўнт сястры ўзламалі, што піша нехта іншы. Папрасіў паўтарыць усё тое самае голасам, каб я пераканаўся, што гэта яна. Сапраўды — яна, — расказвае Сяргей Бульба карэспандэнту «Еўрарадыё» на наступны дзень.

Яго сястру забралі з працы, маці — прывезлі дахаты з лецішча. Па адрасе прапіскі ўчынілі ператрус.

— Што маці, што сястра — абедзве былі ў цяжкім псіхалагічным стане. Сёння мама трошкі адышла ад гэтага, мы пагаварылі. Папрасіў зразумець, што я змушаны ўсё гэта агучваць, каб гэта не стала нормай. Мама кажа, яе прымусілі запісаць кароткае відэа, на якім яна называе сваё імя і просіць мяне не займацца тым, чым займаюся. Ніякага пакаяння там няма.

Бульба прызнаецца, што не чакаў візіту сілавікоў да яго блізкіх. У апошні раз ператрус, калі «усіх паставілі на вушы», у Бульбы праводзілі ў 2007 годзе. А пасля, кажа, «сваякоў ніхто і не чапаў».

— Я з 14-га года ва Украіне. Яны маглі прыйсці раней. Але дайшлі чамусьці толькі цяпер. Чаму? Якія такія мае актыўнасці іх натхнілі прыйсці менавіта цяпер? Магчыма, справа ў тым, што я цяпер актыўна выступаю на ўкраінскіх тэлеканалах, дзе імкнуся данесці, што [Аляксандр] Лукашэнка не суб'ект палітыкі. Магчыма, гэта іх так зачапіла?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
17
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930