Знайсці
26.06.2022 / 15:47

Ракетныя ўдары па Украіне, верагодна, зноў наносяцца з-над тэрыторыі Беларусі

Сёння па Кіеве былі нанесеныя некалькі ракетных удараў. Яны прыйшліся па Шаўчэнкаўскім раёне горада. У выніку былі разбураныя некалькі паверхаў 9-павярховага жылога дома. Таксама ракеты пашкодзілі дзіцячы садок.

Фота: РБК—Украіна

У выніку ракетнага абстрэлу Кіева ў нядзелю пацярпелі пяць чалавек. Гэта ўжо другі з пачатку вайны абстрэл жыллёвага комплексу ў гэтым раёне. Адзначаецца, што самалёты, якія бамбілі Кіеў, прыляцелі з боку Астрахані, акваторыі Каспійскага мора.

Разам з тым тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн» паведаміў, што сёння з тэрыторыі Беларусі былі зафіксаваныя некалькі ракетных атак.

Паведамляецца, што магчыма, паміж Лельчыцамі і Ельскам адбыўся запуск ракеты, таксама адбыўся запуск дзвюх ракет на поўдзень ад Салігорска і ў Мазырскім раёне.

Таксама некалькі самалётаў ляцелі з беларускіх аэрадромаў у бок Украіны.

Нагадаем, што ўчора ўпершыню з тэрыторыі Беларусі былі нанесеныя авіяўдары па Украіне (дагэтуль фіксаваліся пускі ракет).

Шэсць самалётаў падняліся з авіябазы ў Калужскай вобласці, праследавалі са Смаленскай вобласці Расіі ў паветраную прастору Беларусі і выпусцілі 12 крылатых ракет Х-22 па цэлях у Кіеўскай, Чарнігаўскай і Сумскай абласцях Украіны. Галоўнае ўпраўленне разведкі Украіны лічыць, што пускі былі здзейсненыя з-над Петрыкава.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31