Знайсці
26.06.2022 / 16:02РусŁacБел

Байдэн: Пуцін спадзяецца, што Захад расколецца з-за Украіны

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін спадзяваецца, што на Захадзе адбудзецца раскол, паколькі ўварванне ва Украіну працягваецца, папярэдзіў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, выступаючы на саміце G7 ў Германіі.

Байдэн пахваліў саюзнікаў, якія з'ядналіся і супрацьстаялі Крамлю на працягу апошніх чатырох месяцаў, піша «Бі-бі-сі».

«Мы павінны заставацца разам, бо Пуцін з самага пачатку разлічваў на тое, што NATO і G7 расколюцца. Але мы не зрабілі гэтага і не збіраемся. Мы не можам дазволіць гэтай агрэсіі застацца непакаранай», — заявіў прэзідэнт ЗША.

Асобна Байдэн цёпла выказаўся на адрас канцлера Шольца, які прымае саміт у Баварыі. Ён пахваліў яго за ўплыў на Еўропу ў перыяд узрушэнняў, выкліканых вайной і наступным глабальным эканамічным спадам.

Па словах высокапастаўленага супрацоўніка амерыканскай адміністрацыі, Вашынгтон ўкладвае вельмі шмат у адносіны з Германіяй з тых часоў, як Байдэн заняў сваю пасаду паўтара гады таму.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера