Знайсці
26.06.2022 / 17:44

Чаму мы вядзёмся на фэйкавыя навіны?

Што такое фальшывыя навіны, чаму іх чытаюць і чым можа абярнуцца для нашай псіхікі іх рэгулярнае спажыванне, піша budzma.by.

Мы жывём у такі час, калі не сутыкацца з фэйкавымі навінамі немагчыма. Хаця б з той прычыны, што загалоўкі, якія мы бачым у сродках масавай інфармацыі, часцяком закліканыя прыцягнуць нашу ўвагу да апублікаванай гісторыі.

Але часта пасля прачытання нават паловы прапанаванага тэксту наступае расчараванне. Бо мы купляемся на тое, што загаловак гучыць занадта добра або дрэнна, каб быць праўдай. І вельмі рэдка бывае, калі ўсё наадварот.

Разгадку пытання, чаму многія людзі прымаюць фальшывыя навіны за чыстую праўду, нягледзячы на тое, што гэта супярэчыць усялякай здаровай логіцы, трэба шукаць у дзяцінстве. Менавіта ў раннім узросце чалавек пачынае адрозніваць фантазію і рэальнасць. Калі гэты працэс прайшоў нармальна, то з распазнаннем відавочнай хлусні ўсё будзе адназначна.

Калі ж падчас развядзення асабістых фантазій і суровай рэальнасці адбыліся нейкія перашкоды, можа стацца такая сітуацыя, калі фантазія папросту зрасцецца з перакананнямі чалавека.

У больш сталым узросце гэта прыводзіць да такой з’явы, як «прадузятасць пацвярджэння» — калі чалавек схільны найперш шукаць і прымаць менавіта такую інфармацыю, якая не супярэчыць яго уласным перакананням, ды адкідваць усё тое, што ў гэтыя рамкі не ўпісваецца.

На вялікі жаль, людзей, якія кіруюцца такімі прынцыпамі, у наш час калі не большасць, то вельмі і вельмі многа.

Як бы то ні было, але менавіта наш дзіцячы досвед захоўваецца цягам усяго жыцця і служыць асновай для апрацоўкі інфармацыі ў дарослым жыцці. Нават калі ў падлеткавым узросце ў нас пачынае развівацца крытычнае мысленне і мы пачынаем падвяргаць сумневу ўсё тое, што кажуць бацькі, чаму вучаць у школе і старэйшыя сябры на вуліцы, мы падсвядома аглядаемся назад — у сваё дзяцінства.

Менавіта з гэтай прычыны цяпер так многа тых, хто настальгуе па Савецкім Саюзе ледзь заспеўшы яго. Паспеўшы пабыць хіба што «акцябронкам» або піянерам, але ўжо не далучыўшыся да камсамолу і Камуністычнай партыі.

Цяпер існуе мноства каналаў атрымання інфармацыі, якія часцяком прапануюць чалавеку паведамленні, што могуць радыкальна супярэчыць адно аднаму. 

Спрабуючы знайсці простыя адказы на складаныя пытанні, чалавек трапляе ў пастку фэйкавых навін і пачынае жыць у выдуманай рэальнасці. Часцяком адбываецца гэта па яго уласнай волі.

Пяць гадоў таму тры даследчыкі з Калумбійскага ўніверсітэта правялі серыю эксперыментаў адносна таго, колькі намаганняў людзі гатовыя прыкласці для праверкі навін. У сваёй працы, якая была апублікаваная ў Proceedings of the National Academy of Sciences, навукоўцы не толькі апісалі праведзеныя імі эксперыменты, але і падзяліліся вынікамі.

Выявілася, што многія людзі не схільныя спраўджваць «фэйкавыя навіны», калі яны бачаць іх у сацыяльных сетках.

На думку даследчыкаў, так адбываецца праз тое, што карыстальнікі сацыяльных сетак бачаць запатрабаванасць гэтай інфармацыі, нават калі паміж імі і іншымі карыстальнікамі няма непасрэднага кантакту.

Не варта таксама забывацца, што часцяком мы давяраем тым, каго лічым «лідарамі меркаванняў» і «экспертамі». Але ж гэта зусім не азначае, што чалавек можа быць адмыслоўцам абсалютна ва ўсім.

Калі чалавек добра разбіраецца ў прасоўванні кантэнту ў сеціве, гісторыі міжваеннай Беларусі альбо ў амерыканскай літаратуры, гэта яшчэ зусім не азначае, што ён нешта разумее ў міжнародных адносінах.

Каб не адбывалася такіх прыкрых сітуацый, калі нас свядома альбо несвядома ўводзяць у зман, трэба культываваць у сабе непрадузятасць і ўменне паглядзець на пэўную сітуацыю з розных бакоў. Гэта абсалютна не азначае, што варта адмаўляцца ад сваіх асабістых перакананняў і адкідваць іх, але ўменне быць гнуткім у пошуку інфармацыі адназначна пойдзе вам на карысць.

Варта сумнявацца ва ўсім, што не мае адназначнасці. І давяраць толькі таму, што мае дакладнае падцвярджэнне.

Як выявіць фэйкавую навіну?

1) Перш-наперш развівайце крытычнае мысленне. Фэйкавыя навіны ствараюцца для таго, каб выклікаць у вас эмоцыі, у першую чаргу страх або гнеў.

Убачыўшы нібыта «шокавую» навіну, спытайце сябе: «Чаму гэтая гісторыя напісаная? Каб пераканаць мяне ў нечым або змяніць мой пункт гледжання? Што яна прадае? Чыё меркаванне прапануе?»

2) Правярайце крыніцы. Калі сустрэлі проста неверагодна класную (сумную) гісторыю з крыніцы, пра якую ніколі да гэтага не чулі, скарыстайцеся пошукавікам. Ніколі не будзе лішнім спраўдзіць, якія яшчэ выданні, пажадана аўтарытэтныя, пішуць пра гэтую нечаканую сенсацыю.

Правярайце адрасы сайтаў, адкуль атрымліваеце інфармацыю. Арфаграфічныя памылкі ў назве, «мутныя» дамены ўжо намякаюць на тое, што гэтая крыніца наўрад ці вартая даверу. Тое самае і з тэлеграм-каналамі, якія даўно ўжо не з’яўляюцца дасканалымі ў плане атрымання інфармацыі.

3) Праўдзівыя навіны маюць спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы, цытаты экспертаў, звесткі апытанняў, інтэрв’ю відавочцаў і гэтак далей. Як правіла, у іх адсутнічае эмацыйны складнік. Таму што асноўная задача тых, хто стварае гэтыя навіны, данесці інфармацыю, а не пераканаць вас у нечым.

4) Відэа і фота не заўжды з’яўляюцца 100% пацвярджэннем таго, што адбылося. Звяртайце ўвагу на тое, што менавіта вы бачыце ў кадры. Да таго ж не забывайцеся, што прапанаваны візуал можа быць далёка не першай свежасці. І пад выглядам «гарачай навіны» вам могуць падсунуць відэа 10-гадовай даўніны.

5) У любой сітуацыі кіруйцеся выключна здаровым сэнсам. Бо законы фізікі адзіныя для ўсіх. Паралельныя лініі ў двухмерным вымярэнні не перасякаюцца, а людзі стагоддзямі змагаюцца за ўладу, грошы і ўплыў.

І памятайце, што фальшыўкі ствараюцца для таго, каб падсілкоўваць нашы спадзевы, стэрэатыпы і страхі. Не дазваляйце маніпуляваць сваімі думкамі!

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30