Знайсці
26.06.2022 / 18:54РусŁacБел

У ДТЗ пад Асіповічамі загінуў пешаход, кіроўца ўцёк з месца здарэння

У ДТЗ пад Асіповічамі загінуў 38-гадовы жыхар Жодзіна, а кіроўца ўцёк з месца здарэння, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Цела мужчыны з характэрнымі для аўтанаезду траўмамі было знойдзенае мінулай ноччу на дарозе М5 паблізу вёскі Цэль. Следча-аператыўная група правяла агляд месца здарэння, знятыя сляды і аб'екты, зафіксаваная следавая карціна.

Кіроўцу неўзабаве затрымалі. Ім аказаўся 38-гадовы жыхар Светлагорска. Знаходзячыся за рулём аўтамабіля Lexus, апоўначы на 87-м кіламетры дарогі Мінск — Гомель ён збіў мужчыну на праезнай частцы.

Асіповіцкі райаддзел СК узбудзіў крымінальную справу аб парушэнні ПДР, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека па ч. 2 арт. 317 КК. З кіроўцам праводзяцца следчыя дзеянні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930